Сельвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Selwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Сала (імя) + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шалавін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сельвін»

Сельвін (Шалавін) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Салавін або Селевін, пазьней Сэлвін (Salawins, Selewine[1], Seleuuin[2], Selwin[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Салкірд, Саламан; германскія імёны Saleco, Salgerðr, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Selwyn (23 красавіка 1398 году)[7]; людеи нашых путных в Полоцком повете, на имя Гридка и его братьи Шоловиничовъ (21 чэрвеня 1506 году)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1910 год існаваў засьценак Сальвінаўка (Сальвіноўка) у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 414.
  2. ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 48.
  3. ^ Harrison H. Surnames of the United Kingdom: A Concise Etymological Dictionary. Vol. 2. — London, 1918. P. 147.
  4. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 45.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 54.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 382—383.
  9. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 178.