Більвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Biliwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bilo + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Пільвін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Більвін»

Більвін (Пільвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Білівін, Пілівін або Пільвін (Biliwin[1][2], Pilwine[3], Pilewine[3], *Piliwin) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова біл- (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більман; германскія імёны Biliko, Bilin, Billmann) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].

У Польшчы ў 1791 годзе адзначалася прозьвішча Bilwinowa (жаночае)[7].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Пільвін (Pilwin)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Bilwiny (1744 год)[9]; jezioro Pilwin (1784 год)[10]; Dominik Bilwin +++, Bogusław Bilwin +++, Wawrzyniek Bilwin +++, Onufry Bilwin +++, Maciej Bilwin +++, Jan Bilwin +++, Tadeusz Bilwin… Antoni Bilwin (16 лістапада 1790 году)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Анеля Сямёнаўна Більвінава — каталічка-мяшчанка з Кейданаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1889 год[12]

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуюць вёскі Більвіны і Більвінова, на гістарычнай ВіленшчынеПільвіны[a].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама: у 1522 годзе ўпаміналася пустаўшчына Сьпільвінішкі ў Ковенскім павеце (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[13])

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Adamek E. Die Räthsel unserer deutschen Schülernamen: An den Namen der niederösterreichischen Lehrerschaft erklärt. — Wien, 1894. S. 26.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 261.
  3. ^ а б Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 388.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 114.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 85.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 235.
  8. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 254.
  9. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  10. ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 125, 200.
  11. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 136.
  12. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 32.
  13. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.