Начніца вялікая
Начніца вялікая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Начніца (Myotis) |
Від | Начніца вялікая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Myotis myotis (Borkhausen, 1797) | |
Арэал | |
Арэал | |
Начніца вялікая (Myotis myotis) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня цела 62–83 мм, даўжыня хвоста 51–60 мм, размах крылаў 35–45 см, вага 16–45 г. Саміцы буйней самцоў. Вушы сярэдняй даўжыні, шырокія. Крылы вялікія, шырокія. Верх ад попельна-шэрага да аліўкава-карычневага. Ніз шараватае або палева-белае.
Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сустракаецца ў Эўропі і Азіі (Албанія, Андора, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Гэрцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Францыя, Германія, Грэцыя, Ватыкан, Вугоршчына, Ізраіль, Італія [укл. Сыцылія], Ліван, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Мальта, Чарнагорыя, Нідэрлянды, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія [укл. Азорскія астравы], Румынія, Сан-Марына, Сэрбія, Славакія, Славенія, Іспанія [укл. Балеарскія астравы], Швэцыя, Швэйцарыя, Сырыя, Турэччына, Украіна).
Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Здабывае ежу на ўскраінах лісьцяных лясоў, адкрытых лісьцяных лясах і пашах. Ён палюе на буйных суставаногіх, якія жывуць на зямлі, такіх як жукі, цвыркуны і павукі, здабываючы іх з зямлі. Ён жыве ў пячорах і будынках, такіх як цэрквы і замкі. Часам утварае невялікія калёніі на дрэвах.
Размнажаюцца ў пачатку лета, кёлоніі складаюць да некалькіх тысяч саміц, самцы звычайна трымаюцца асобна. Нараджае 1 дзіцяня ў канцы мая — пачатку чэрвеня, цяжарнасьць доўжыцца каля 60 дзён, лактацыя — каля 40 дзён.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Coroiu, I.; Juste, J.; Paunović, M. 2016. Myotis myotis. The IUCN (анг.)
- Wang, H. 2002. Myotis myotis. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |