Павукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Глядзіце таксама: Павук (неадназначнасьць)

Павукі
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелПершаснаротыя
НадтыпЛіняючыя
ТыпСуставаногія
ПадтыпХеліцэравыя
КлясаПавукападобныя
АтрадПавукі
Бінамінальная намэнклятура
Araneae

Павукі (па-лацінску: Araneae, Aranei) — атрад дыхальных суставаногіх, якія маюць восем ног і хеліцэры зь ікламі, якія выводзяць атруту. Яны зьяўляюцца другім паводле колькасьці вядомымі прадстаўнікамі клясы павукападобныя й займаюць сёмы радок ў агульнай відавай разнастайнасьці сярод усіх іншых групаў арганізмаў[1]. Павуковы арэал уключае ў сябе ўсе кантынэнты акрамя Антарктыды. Па стане на 2008 год па меншай меры вядома зараз 43 678 відаў павукоў[2], а таксама зарэгістравана 109 сем’яў[3].

Анатамічна, павукі адрозьніваюцца ад іншых суставаногіх тым, што звычайныя сэгмэнты цела зьліваюцца ў дзьве тагматы, галавагрудзі і жывата, да якога далучаюцца невялікія, цыліндрычныя ножцы. У адрозьненьне ад казурак, павукі ня маюць антэнаў. Ва ўсіх, акрамя самых прымітыўных групах, павукі маюць найбольш цэнтралізаваную нэрвовую сыстэму сярод усіх суставаногіх, бо ўсе іхныя гангліі зьліваюцца ў адну масу ў галавагрудзямі. У адрозьненьне ад большасьці суставаногіх, павукі ня маюць цягліцаў, разгінаючы свае канцавіны з выкарыстаньнем гідраўлічнага ціску.

Павукі жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя зь іх не будуюць сховішчаў, аселыя ж селяцца ў норках і логавах, вядуць пераважна начны лад жыцьця. Іхная актыўнасьць залежыць ад тэмпэратуры і вільготнасьці асяродзьдзя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sebastin PA & Peter KV (eds.). (2009) Spiders of India. Universities Press/Orient Blackswan. ISBN 978-81-7371-641-6
  2. ^ Sociable spiders: Come into my parlour. Economist.
  3. ^ Platnick, Norman I. (2009). The World Spider Catalog, version 9.5. American Museum of Natural History.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў