Мацьвей Дукса
Мацьвей Дукса | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 красавіка 2003[1] (21 год) | |
Рост | 181 см[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2020—2023 | Смаргонь | 74 (14) |
2024— | Дынама Берасьце | 4 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мацьве́й Уладзісла́вавіч Ду́кса (нар. 8 красавіка 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу берасьцейскага «Дынама». Унук паэта Мар’яна Дуксы[3].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі берасьцейскага «Дынама», у 2019 годзе павярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выходзіў на замену. З пачатку 2021 году, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а пачынаючы зь лета пачаў зьяўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2). Па выбыцьці «Смаргоні» з Найвышэйшай лігі стаў адным з асноўных гульцоў каманды, разам зь якой здолеў здабыць другое месца ў Першай лігі, зарабіўшы 5 галоў і 3 асыстэнцкія пункты на свой рахунак. У першым жа матчы па вяртаньні ў Найвышэйшую лігу адзначыўся пераможным голам з штафнога ў хатнім матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3].
У студзені 2024 году падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д Matvey Dukso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://pressball.by/players/football/1568/
- ^ а б Першы гол «Смаргоні» ў ЧБ-2023 забіў лімітчык. Яго бацька – знакавая фігура для клуба, а дзед-паэт не хацеў, каб абодва займаліся футболам. Трыбуна.
- ^ Матвей Дуксо перешел из "Сморгони" в брестское "Динамо" (рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball