Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дзераўная)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзераўная |
Каардынаты | 53°42′03″ пн. ш. 26°33′32″ у. д. / 53.70083° пн. ш. 26.55889° у. д.Каардынаты: 53°42′03″ пн. ш. 26°33′32″ у. д. / 53.70083° пн. ш. 26.55889° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» і Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII ст. у Дзераўной. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле інвэнтару 1789 году, мураваны касьцёл у Дзераўной збудавалі ў 1590 годзе з фундацыі Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі» і яго жонкі Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Аднак больш раньні інвэнтар 1655 году сьведчыць, што гэты касьцёл «змураваў сваім коштам ксёндз Войцех Сялява, канонік віленскі, плябан Дзеравенскі». Паводле датаў жыцьця апошняга і архітэктурнай стылістыкі будаваньне касьцёла вялося ў 1630-я гады[1].
У другой палове XVII ст. да касьцёла прыбудавалі вежу. Будынак рэстаўраваўся ў пачатку XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта 1-вежавая прастакутная ў пляне базыліка зь 5-граннай алтарнай часткай і прыбудаванымі да яе з бакоў прастакутнымі закрысьціямі. Галоўны фасад вылучаецца 3-яруснай вежай, завершанай шатром і ўмацаванай у ніжняй частцы контрфорсамі. Ніжні ярус вежы 4-гранны, верхнія — 4-гранны і 8-гранны. Грані апрацоўваюцца роўнымі аркавымі нішамі. Сьцены асноўнага аб’ёму ўмацоўваюцца контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, разьмяшчаюцца ў верхняй частцы сьценаў.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканьне вялікім аркавым праёмам. Бабінец і закрысьціі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. У асноўным памяшканьні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калёнамі. На хоры вядуць два бакавыя ўсходы, разьмешчаныя ў тоўшчы сьценаў. Пад вокнамі — роўныя аркавыя нішы[2].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Б. Тамашэвіч, каля 1900 г.
-
J. Weber, 1909 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Агульны выгляд, 2006 г.
-
З боку апсыды, 2005 г.
-
Брама, 2009 г.
-
Крыж каля касьцёла, 2009 г.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ваньковіча
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 122.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.