Базыліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базыліка
Базыліка рымскага імпэратара Канстанціна ў Трыры

Базылі́ка — выцягнутае прастакутнае збудаваньне культавага або грамадзкага прызначэньня. Апорнымі слупамі, аркадамі ці калёнамі базыліка падзялялася ўздоўж на асобныя нэфы, прычым цэнтральны зь іх быў звычайна вышэйшы за бакавыя. Нэфаў можа быць тры, пяць, ці (радзей) сем, прычым цэнтральны высокі нэф мае асобныя вокны для асьвятленьня, разьмешчаныя вышэй бакавых нэфаў.

Сёньня слова «базыліка» разумеецца ў двох сэнсах: архітэктурным і царкоўным.

Рымская базыліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Старадаўніх Грэцыі й Рыме гэта быў грамадзкі будынак для суду, гандлю і г. д. Найпершая зь вядомых базылікаў датуецца 2 стагодзьдзем да н. э. (у Пампэях, Італія).

Базылікальны касьцёл раманскага стылю

Базылікальны храм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Рымская імпэрыя сталася афіцыйна хрысьціянскай, «базылікай» сталі таксама пазначаць значную каталіцкую бажніцу, якой быў нададзены гэты статус папам рымскім.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Базылікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў