Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша (Лаздуны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Краіна Беларусь
Вёска Лаздуны 1
Каардынаты 53°57′57.6″ пн. ш. 25°58′43.90″ у. д. / 53.966° пн. ш. 25.9788611° у. д. / 53.966; 25.9788611Каардынаты: 53°57′57.6″ пн. ш. 25°58′43.90″ у. д. / 53.966° пн. ш. 25.9788611° у. д. / 53.966; 25.9788611
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша
Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Лаздунах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэараманскага стылю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Лаздунах як філіяльны Суботніцкай парафіі фундаваў у 1576 годзе князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. У 1770—1775 гадох на сродкі віленскага біскупа Тамаша Зяньковіча збудавалі новы драўляны касьцёл. Пры касьцёле дзейнічала школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лаздуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

У 1904—1910 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча збожжа. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. 3-ярусныя чацьверыковыя вежы завяршаюцца высокімі шатрамі і кампазыцыйна аб’ядноўваюцца 2-схільным шчыпцом. Над высокім 2-схільным дахам над апсыдай стаіць мініятурная шатровая сыгнатурка. Дзьвярныя праёмы і скразныя прасьветы вежаў маюць аркавую форму. Сьцены пэрымэтрам умацоўваюцца роўнымі контрфорсамі. Калярыстычны эфэкт архітэктуры дасягаецца маляўнічым спалучэньнем паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў і элемэнтаў дэкору, выкананых з высакаякаснай чырвонай цэглы (пілястры, аркатурныя фрызы)).

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы трыма парамі калёнаў і перакрываецца крыжовым скляпеньнем на падпружных арках, размаляваных расьлінным арнамэнтам. Над уваходам месьцяцца хоры. У інтэр’еры тры разьбяныя алтары ў стылі нэаготыкі: галоўны — Сьвятога Апостала Юды Тадэвуша (гэта трыфорыюм, у цэнтры якога зьмяшчаецца фігура сьвятога ў атачэньне меншых фігураў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла), левы бакавы — Сьвятой Ганны і правы — Маці Божай Чанстахоўскай. У крыпце пад будынкам спачыў ксёндз Фэлікс Пяткевіч (1920). Мастацкую каштоўнасьць мае абраз першай паловы XІX ст. «Тройца новазапаветная».

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-аркавай брамай[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 191.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]