Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Луконіца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Вёска Луконіца
Каардынаты 53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ у. д. / 53.1775° пн. ш. 25.03417° у. д. / 53.1775; 25.03417Каардынаты: 53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ у. д. / 53.1775° пн. ш. 25.03417° у. д. / 53.1775; 25.03417
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII ст. у Луконіцы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Луконіцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны касьцёл у Луконіцы збудавалі ў 1782 годзе з фундацыі Я. У. Гумніцкага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і неўзабаве занядбалі яго будынак.

У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія аднавілі яго ў 1994 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 1-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і закрысьціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завяршаецца вялікім шмат’ярусным франтонам, аздобленым магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынцскага ордэру. Роўніцы сьценаў праразаюцца невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсыды з роўнымі пілястрамі на вуглах завяршаецца атыкам, дабудаваным у пачатку XX стагодзьдзя[1].

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе на 3-пралётная аркадзе і крыжовых скляпеньнях знаходзяцца хоры. У тоўшчы муроў галоўнага фасаду і закрысьціі вітыя ўсходы на хоры і амбон. Інтэр’ер вылучаецца галоўным і двума бакавымі стукавымі алтарамі[2].

Побач з касьцёлам 3-ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы аздабляюцца роўнымі пілястрамі на вуглах, завяршаюцца карнізамі. Мае шатровы дах крывалінійнага абрысу.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 200.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000274