Камянецкая вежа (манэта)
Памятная манэта «Камянецкая вежа» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 20 сьнежня 2001 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.
Наміналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Срэбраная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.63 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 122 500 руб. бяз футляру
Медна-нікелевая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- намінал: 1 рубель
- вага манэты: 13.16 г
- дыямэтар: 32 мм
- якасьць: «пруф-лайк»
- наклад: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 6 080 руб. бяз футляру
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: па цэнтру — выява Камянецкай вежы; зьлева долу выява ў выглядзе старажытнай пячаткі з датаю: XIII; з гары — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; долу надпіс: «КАМЯНЕЦКАЯ ВЕЖА».
Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- АТ «Мынца Польская» (Варшава).