Дуда (верш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуда
א דודע
Жанр: верш
Аўтар: Мойшэ Кульбак
Мова арыгіналу: ідыш
Электронная вэрсія

Дуда. Песьня-жальба з старой Беларусі — верш Мойшэ Кульбака. Уяўляе сабой восем песень Мойшэ Кульбака, у якіх паэт апявае краявіды і культуры Беларусі, беларусаў і беларускіх габрэяў.

Верш «Доля» нагадвае верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» Паўлюка Багрыма і верш «Мая дудка» Францішка Багушэвіча.

Доля
Гэй, зайграю я бедную долю маю на дудзе,
ду-ду-ду...
застагну разам з стогнам савіным з бурага лесу
і ўздыхну разам з уздыхам,
як буслоў чарада, што ляціць да зялёнага мора…
Ой, якія карчы не ветры вырвалі буйныя?
— Зубы ў роце маім.
А што зрабілася белым нябеленае?
— Мае кудлатыя валасы.
А якая доўгая рыба засталася без рэчкі?
— Я, дудар беларускі…
Ду-ду-ду-ду.

— пераклад зь ідышу Сяргея Шупы[1]

Мойшэ Кульбак, як і ў сваім вершу Вяльля і Нёман, апявае краявіды ракі Вяльля.

Вяльля
Я ляжаў ля Вяльлі. Яна, матуля, піла месячнае сьвятло.
Я выглянуў і спытаўся ў яе:
Ці ня будзе Бялун гневацца на нас?..
Ой, ужо не сядзіць сярод зораў Бялун
і не плыве ўжо ў нябёсах,
як шчупак серабрысты, як лін залаты…
Ду — дык з чым жа мы засталіся? — ду-ду-ду.
Мы засталіся зь вядром, што няможна ім чэрпаць,
з лапатаю, што няможна капаць,
з вадой, якую не перайсьці…
Гэй, ду-ду-ду-ду.

— пераклад зь ідышу Сяргея Шупы[2]

Пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклад на беларускую мову ў 2018 годзе выканаў Сяргей Шупа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]