Гутарка двух суседаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Гу́тарка двух сусе́даў» — цыкл беларускіх ананімных твораў XIX стагодзьдзя. Мяркуюць, што аўтарамі яго былі У. Сыракомля і В. Каратынскі. Выдаўцы: Браніслаў Шварцэ, Адольф Белакоз, Ігнат Грынявіцкі. Выдаваўся лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні асобнымі выпускамі напярэдадні паўстаньня 1863—1864 гг. У 1861—1862 выйшлі 4 нумары.

Напісаны ў форме вершаванага дыялёгу двух сялянаў — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага наіўнага Юзафа. Зьместам і ідэйнай накіраванасьцю «Гутаркі…» блізкая да «Гутаркі старога дзеда», паасобнымі палажэньнямі (варожасьць да «ліхіх паноў», паказ становішча беларускага народа) набліжаецца да «Мужыцкай праўды» Кастуся Каліноўскага і стаіць каля вытокаў беларускай дэмакратычнай прэсы.

Па сутнасьці гэта першае пэрыядычнае выданьне на беларускай мове.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Александровіч, С. Х. Пуцявінамі роднага слова. — Мн., 1971. — С. 21—24.
  • Кніга Беларусі, 1517—1917. Зводны каталог. — Мн., 1986. — С. 266.
  • Революционная Россия и революционная Польшча. — М., 1967. — С. 44—63.