Ігнат Грынявіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнат Грынявіцкі

Герб «Прагоня»(pl)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1856
маёнтак Басін (53°28′27.20″ пн. ш. 29°05′22.25″ у. д. / 53.4742222° пн. ш. 29.0895139° у. д. / 53.4742222; 29.0895139), Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 13 сакавіка 1881
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Род Грынявіцкія
Бацькі Яўхім Грынявіцкі
Бальбіна Дамброўская
Рэлігія Хрысьціянства
Дзейнасьць палітык, тэрарыст

Ігнат Грынявіцкі (1856; цяпер вёска Калінаўка, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец, які забіў расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1855—1881).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў маёнтку Басін (Сьвіслацкая воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня) у сям’і каталіцкага шляхціца Яўхіма Грынявіцкага. Яўхім Грынявіцкі здаваў спадчынны маёнтак Грынявічы Вялікія (Бельскі павет, Гарадзенская губэрня) у арэнду, а сам служыў эканомам ва ўладаньнях Незабытоўскага на Меншчыне. У 1864 годзе сямья вярнулась ў Грынявічы Вялікія. На пачатку чэрвеня 1875 г. у Беластоку (Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край) скончыў 7-клясную гімназію (цяпер Ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста(pl); вул. Варшаўская(pl), д. 8 (53°08′06.29″ пн. ш. 23°10′02.05″ у. д. / 53.1350806° пн. ш. 23.1672361° у. д. / 53.1350806; 23.1672361)). У верасьні 1875 г. паступіў у Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут, які скончыў у траўні 1880 году.

Студэнтам Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расейскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, зьбіраў грошы палітычным вязьням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянэрам. З 1879 году чалец партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, што абвясьціла сябе Беларускай Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыяй, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гомон» (№ 2). [1] [2] Паводле народавольца Льва Ціхамірава(ru) (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[3].

У траўні 1880 году Грынявіцкі пакінуў інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, вырабіў сабе пашпарт на імя віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты» на кансьпіратыўнай кватэры ў доме № 27 на Траецкім завулку [a] , уключыў у выданьне газэты сябра і земляка Антона Барэйшу.[4]

На ўстаноўчым сходзе партыі «Народная Воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд Імпэратару Аляксандру ІІ. Выкананьне прысуду стала галоўнай мэтай і прыцягнула ўсе сродкі партыі. На працягу двух гадоў была зроблена шэсьць замахаў.

Ігнат уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 году на кватэры Грынявіцкага ў доме № 59 на Сімбірскай выліцы [b] Выбарскай стараны адбыўся сход арганізатараў замаху на расейскага цара Аляксандра ІІ. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную апэрацыю.[5] У сваім запавеце напісаў:

«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…».[6][7][8]

На набярэжнай Кацярынінскага канала [c] 13 сакавіка [ст. ст. 1 сакавіка] 1881 году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандар II, а Грынявіцкі сьмяротна паранены.[9][10][11]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнае самавызначэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальнае самавызначэньне Ігната Грынявіцкага засьведчыў яго расейскі паплечнік Леў Ціхаміраў(ru)[12]:

« Палякі ўпарта называлі яго Грунявецкі і залічалі да сваіх. Ён сам, аднак, называў сябе ліцьвінам, а не палякам; <…> Афіцыйна яго, вядома, трэба лічыць палякам, бо паводле веры ён быў каталік. »

—Воспоминания Льва Тихомирова. — М.; Л.: Гос. изд-во, 1927. С. 319.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Станкевіч, Адам. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня : з нагоды 70-лецьця сьмерці Кастуся Каліноўскага рэдактара «Mużyckaj Praudy» (†1864) і 50-лецьця «Гоману» (1884). — Вільня: Шлях моладзі, 1935. — 128 с.
  2. ^ Волк, Степан Степанович. Народная воля : 1879-1882 = ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 528, л. 271 / Ш. М. Левин. — Москва; Ленинград: Наука, 1966. — С. 272. — 491 с. — 2760 ас.
  3. ^ Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер(ru). — Центрархив. — Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с. — 4000 ас.
  4. ^ Процессъ 17-ти народовольцевъ въ 1883 году. / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 10 октябрь. — С. 238—240.
  5. ^ О мещанине Николае Рысакове, крестьянах Андрее Желябове, Тимофее Михайлове, сыне священника Николае Кибальчиче, дворянке Софье Перовской и мещанке Гессе Гельфман. ЦГАОР, ф. 112, оп. 1, д. 518(недаступная спасылка)
  6. ^ Ігнат Грынявіцкі. Отрывокъ из завѣщанія Гриневицкаго / Бурцевъ В. Л.(ru) // «Былое»(ru) (1900-1902). Журналъ издававшійся за границей. Выпускъ 1 : часопіс. — Растов-на-Дону: Русская историческая библіотека, 1906. — В. № 4. — С. 5.
  7. ^ Отрывокъ изъ завѣщанія Игнатія Акимовича Гриневецкаго // Литература партии Народной воли.. — Москва: Типографія А. П. Поплавского, 1907. — С. 487.
  8. ^ «Народная воля» в документах и воспоминаниях. Труды кружка народовольцев при о-ве политкаторжан и ссыльно-поселенцев. / под ред. А. В. Якимовской-Диковской; М. Ф. Фроленко; И. И. Попова и др.. — Москва: Всесоюз. о-во полит. каторжан и ссыльно-поселенцев., 1930. — С. 249—250. — 288 с. — 5000 ас.
  9. ^ Суд над цареубийцами. Дѣло о совершенномъ 1-го марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Босударь Императоръ Александръ Николаевичъ. (Засѣданіе Особаго Присутствія Правительствующаго Сената для сужденія дѣл о государственныхъ преступленіяхъ). — Сборник С.-Петербургских ведомостей. — Санктъ-Петербургъ: Типографія В. В. Комарова, 1881. — 260 с. — (Вып. 1. (С 15 марта по 15 апреля 1881 г.)).
  10. ^ Дѣло о совершонномъ 1-марта 1881 года злодѣяніи, жертвою коего палъ въ Бозѣ почившій Государь Императоръ Александръ Николаевичъ. / Ред.-изд. Германъ Гоппи. // Всемирная иллюстрация : штотыднёвы ілюстраваны часопіс. — Санкт-Петербург: Тип. Эдуарда Гоппи., 1981. — Т. 25. — № 16 (639, 04 апрѣля 1881). — С. 295—302.
  11. ^ Тырков, Аркадий Владимирович. К событию 1 марта 1881 года / редакторы В. Я. Богучарскій, П. Е. Щеголевъ, В. Л. Бурцевъ // «Былое» журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія : часопіс. — Санкт-Петербург: Книгопечатня Шмидтъ, 1906. — № 5 май. — С. 141-162.
  12. ^ Герасімчык В. Грынявіцкі, або проста «Коцік», Новы час, 1 сакавіка 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.