Брус Лі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брус Лі
Дата нараджэньня 27 лістапада 1940(1940-11-27)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 ліпеня 1973(1973-07-20)[5][2][3][…] (32 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці набраканьне мозгу[d][7]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, тэлеактор, кінаактор, пісьменьнік, кінапрадусар, сцэнарыст, актор, майстар баявых мастацтваў, каскадэр, каардынатар штукаў, рэжысэр
Навуковая сфэра актор, кінарэжысэр, майстар баявых мастацтваў[d], філёзаф, кінасцэнарыст[d] і кінапрадусар[d]
Псэўданімы 李元鑒[10]
Бацька Лі Хойчэнь[d][11]
Маці Грэйс Хо[d]
Дзеці Брэндан Лі[d][12] і Шэнан Лі[d]
Узнагароды
Сайт brucelee.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Брус Лі (па-кітайску: 李小龍), пры нараджэньні Лі Цзунь-фань (трад-кіт. 李振藩; 27 лістапада 1940, Сан-Францыска, ЗША — 20 ліпеня 1973, Каўлюн, Брытанскі Ганконг) — ганконска-амэрыканскі барацьбіт, актор. Заснавальнік гібрыднага баявога мастацтва джыткундо, якое праклала шлях сучасным зьмяшаным баявым мастацтвам. Брус Лі стаў папулярызатарам усходняй культуры на Захадзе.

Пачаў здымацца ў ганконскіх фільмах зь дзяцінства. Займаўся вінь-чунем, тайцзыцюанем, боксам ды вулічнымі бойкамі. У 1959 року пераехаў у Сіэтл. У 1961 паступіў у Вашынгонскі ўнівэрсытэт. У гэты час адкрыў уласную школу баявых мастацтваў у Сіэтле. Па пераезьдзе ў Лос-Анджэлес навучаў між іншых Чака Норыса, Шэран Тэйт і Карыма Абдул-Джабара. Ганконскія і галівудзкія фільмы 1970-х, у якіх здымаўся Брус Лі, узьнялі на новы ўзровень папулярнасьці ганконскія баевікі і прыцягнулі ўвагу да кітайскіх баявых мастацтваў. Пяць найбольш знакавых фільмаў таго пэрыяду: Вялікі бос (1971) і Кулак лютасьці (1972) рэжысэра Ло Вэя; Шлях цмока (1972) ўласнага рэжысэрства; Выхад цмока (1973) і Гульня сьмерці (1978) супольнай ганконска-галівудзкай вытворчасьці.

На аснове засвоеных вінь-чуню, тайцзы, боксу і вулічных боек стварыў уласную баявую філязофію пад назвай джыткундо («шлях перахопвальнага кулака»).

Памёр у 32-гадовым веку, аднак і па сьмерці застаецца ўплывовай асобай у сучасных адзінаборствах (дзюдо, каратэ, мяшаных ды боксе), а таксама ў поп-культуры (фільмах, тэлевізіі, коміксах, анімацыі і відэагульнях). Часопіс Time назваў Бруса Лі адной з 100 найбольш уплывовых асобаў XX стагодзьдзя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]