Чак Норыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чак Норыс
па-ангельску: Chuck Norris
Імя пры нараджэньні Карлас Рэй Норыс
Дата нараджэньня 10 сакавіка 1940 (84 гады)
Месца нараджэньня Раян, Джэфэрсан(en), Аклагома, ЗША
Месца вучобы
Занятак кінаактор, пісьменьнік, сцэнарыст, актор, тэлеактор, каратыст, тхэквандыст, кінапрадусар, каскадэр
Гады дзейнасьці 1969 — цяпер
Дзеці Майк Норыс[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0001569
Сайт www.chucknorris.com
Подпіс Выява аўтографу

Чак Но́рыс (па-ангельску: Chuck Norris, сапраўднае імя — Карлас Рэй Норыс-малодшы, па-ангельску: Carlos Ray Norris Jr.; нар. 10 сакавіка 1940, Раян, Аклагома) — амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў, які атрымаў вядомасьць выкананьнем галоўных роляў у фільмах-баевікох ягонага брата Аарана Норыса.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карлас Рэй Норыс-малодшы нарадзіўся 10 сакавіка 1940 году ў маленькім мястэчцы Раян, штат Аклагома. Бацька Норыса — аўтамэханік, вядомы сваёй прыхільнасьцю да алькаголю. Дзед Чака быў чыстакроўным ірляндцам, а маці адбывалася зь індзейцаў чэрокі. Самыя запамінальныя ўражаньні дзяцінаства для хлопчыка былі патрэба, адсутнасьць пастаяннага месца жыхарства, паўжабрацкае жыцьцё ў прычэпе з маці й двума малодшымі братамі, а затым развод бацькоў і новы глава сям’і. Норыс успамінае, што менавіта айчым Джордж Найт прышчапіў яму неадольную й палкую любоў да спорту.

Ужо пасталеўшы, у вольны час падзарабляў грузчыкам. Марыў стаць паліцыянтам. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтае мары ён адразу пасьля заканчэньня школы запісваецца ў шэрагі ваенна-паветраных сілаў і ў 1959 годзе быў накіраваны ў Паўднёвую Карэю. Менавіта на ваеннай базе яго сталі зваць Чакам. Да таго часу ён ужо быў жанаты са сваёй аднакласьніцай Дзіянай Голечак. Служба, паводле яго словаў, была неймаверна сумнай, таму ён і заняўся спортам, а менавіта: запісаўся ў клюб дзюдо, а затым у ґрупу Тансудо. Праз тры гады, да моманта выхаду з шэрагаў арміі, ён ужо быў уладальнікам чорнага пояса.

Чак Норыс, інструктар каратэ ў 1976 годзе

У 1963 годзе Чак Норыс адчыняе першую школу каратэ, праз год — другую, а ў 1965 годзе ён адправіўся на Лос-Анджэлесскі чэмпіянат усіх зоркаў і стаў пераможцам. У 1968 годзе адчыняе сетку школаў каратэ (за ўсё іх налічвалася 32). У тым ж годзе ён становіцца чэмпіёнам сьвету па каратэ ў паўцяжкай вазе й захоўвае гэтае званьне на працягу сямі гадоў.

Галівудзкая алея славы

Сваю кар’еру ў сьвеце кіно Чак пачаў з дапамогаю знакамітака, у будучыні, актора Стыва Макўіна, якому, у свой час, Норыс даваў урокі каратэ ва ўласнай школе. Ён і прывёў Норыса на здымачную пляцоўку. Першая яго адносна сур’ёзная роля была сыграная ў фільме з Брусам Лі — «Шлях цмока».

Здымацца ў кіно Норысу спадабалася. Але пасьля эфэктыўнага дэбюта ён атрымаў толькі адну прапанову са сьвету кіно — згуляў у другагатунковым ганконскім баявіку «Разьня ў Сан-Францыска». Норысу зноў дасталася роля нядобрага чалавека, а сам фільм быў настолькі няўдалым, што яго не выпускалі на экраны ЗША ажно да 1981 году.

Пагутарыўшы з акторамі-прафэсіяналамі, Чак зразумеў, насколькі цяжкае акторскае майстэрства; убачыў, што акторства — гэта ня проста паказ прыёмаў, удараў перад камэрай, што ўсё нашмат складаней. Цяпер ён вырашыў вучыцца «на актора» ў сапраўдных прафэсіяналаў. Яго настаўнікам у актроскай клясе стала Эстэла Гарман. 34-гадовы каратыст быў самым старэйшым вучнем. Пэрыяд вучобы шмат чаму яго навучыў: ён стаў нашмат раскаваней перад камэрай, навучыўся правільнай дыкцыі.

У 1977 годзе ён вярнуўся ў кіно, згуляў ролю ў баявіку «Выклік! (Breaker! Breaker!)» і неўзабаве стаў зоркай фільмаў фірмы Cannon Pictures. У пачатку 1990-х гэтая фірма згалела, але Чак працягваў здымацца.

У 1993 годзе тэлеканал CBS прапанаваў яму сыграць ролю тэхаскага рэйнджара Ўокера, і актор пагадзіўся. Ён таксама здымаўся ў фільмах «Кодэкс маўчаньня», «Уварваньне ў ЗША», «Зьніклыя бязь вестак».

Пасьля 30 гадоў сумеснага жыцьця зь Дзіянай, Норыс разводзіцца й затым ажэніцца з Монікай Гол — дзяўчынай 25 гадоў, яна жыве ў Лос-Анджэлесе, займаецца дызайнам інтэр’ераў.

Норыс — узорны бацька. Ён падтрымлівае сяброўскія стасункі са сваімі дарослымі сынамі. Брат Чака — Ааран Норыс — рэжысэр сярэдняй рукі, больш вядомы брат часам дазваляе сабе здымацца ў яго фільмах.

Чак Норыс стаў стваральнікам вялікае колькасьці тэлевізыйных шоў, акрамя гэтага ён выдае свой часопіс, напісаў 7 книгаў.

Чак таксама займаўся бразыльскім джыў-джыцу. Першы дан па бразыльскім джыў-джыцу, восьмы дан (майстар, за ўсё 9 данаў) па тэквандо, дзясяты дан па шыта-лю каратэ-до, дзясяты дан па Тансудо.[1]

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічаючы ў шоў на радыё «Ґлэн Бэк», Чак Норыс зявіў, што жыхары Тэхаса цалкам могуць прэтэндаваць на стварэньне незалежнае дзяржавы на тэрыторыі штата. Паводле меркаваньня Норыса, пасьля таго, як амэрыканскі ўрад падвёў іх, справакаваўшы ў краіне эканамічны заняпад, Тэхас можа прэтэндаваць на самавызначэньне. Актор упэўнены, што ён змог бы стаць ідэяльным кандыдатам на пост прэзыдэнта новага дзяржаўнага ўтварэньня, паколькі: «патрэба ў гэтым можа праявіцца нашмат хутчэй, чым мы зараз думаем.».[2][3]

Чак Норыс стаў адным зь першых у ліку зоркаў шоў-бізнэсу, якія падтрымалі забарону на аднаполыя шлюбы ў Каліфорніі. Актор выкрыў ґей-актывістаў у падмене дэмакратыі палітыкай падвойных стандартаў: прыхільнікі аднаполых шлюбаў адкрыта крытыкавалі Царкву Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён, але пры гэтым пазьбягалі крытыкаваць афраамэрыканцаў, якія, ў большасьці, галасавалі за ўвядзеньне забароны.[4]

Факты аб Чаку Норысе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чак Норыс стаў папулярны й у сеціве. Фанаты Чака Норыса й проста асобы, якія ведаюць аб існаваньні актора, напісалі інтэрнэт-жарты ў блоґах і на форумах пад назвай «Факты аб Чаку Норысе».

Фільмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Celebrities who learn Jiu-Jitsu
  2. ^ www.internovosti.ru
  3. ^ News2.ru (оригинал)
  4. ^ Chuck Norris If Democracy Doesn't Work, Try Anarchy. Townhall. Праверана 2008-11-18 г. (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]