Барут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барут
князь
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся VIII стагодзьдзе
Памёр 750
Нашчадкі Gorazd[d]

Барут[1] ( 750) — першы вядомы паводле імя славянскі князь Карантаніі (з 740)[2].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Барут (імя)

Барут (Baruthus) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[4].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здолеў аднавіць адзінства дзяржавы, якая распалася на некалькі княстваў па паразах ад лянгабардаў і авараў у канцы 680-х гадоў.

Каля 740 году мусіў зьвярнуцца па дапамогу да герцага Баварыі Адылы. Узамен прызнаў вяршынства Баварыі (Франконскай імпэрыі) і прыняў хрысьціянства.

Меў сына Гаразда (Cacatius) і пляменьніка Хаціміра (Cheitmar), якія кіравалі княствам па яго сьмерці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 49, 52, 54.
  2. ^ Wolfram H. Salzburg, Bayern, Österreich. Die Conversio Bagoariorum et Carantanorum und die Quellen ihrer Zeit. — Wien/München, 1995. S. 46, 278.
  3. ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 25.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.