Барвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Barwid
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Baro + Wid
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Widbor
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барвід»

Барвід — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Барвід (Barwidus, Barvid[1][2]) — імя германскага паходжаньня[a][5]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барыла, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barilo, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»), а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Barwid (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[7]; Josephus Barwidowicz, Lituanus (1665 год)[8][9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Мацеевіч Барвідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581 і 1586 гадох[10]
  • Ян Мацеевіч Барвідовіч Пукля — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 і 1589 гадох[11][12]
  • Станіслаў Юр’евіч і Ядвіга Станіславаўна Барвідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 і 1597 гадох[13][14]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Борвіды (Борвиды)[15].

У XVI ст. існаваў «дварэц» Парвідзішкі (Порвидишки) у Жамойцкім старостве[16].

У 1905 годзе існаваў фальварак Барвідзішкі ў Быстрыцкай воласьці[17].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сярод іншага, прозьвішча Відэбар (Widebor) адзначалася ў XIII—XIV стагодзьдзях ва Ўроцлаве[3], а прозьвішча Відбар (Widbor) бытавала сярод познанскіх мяшчанаў[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Diplomatarium Danicum. — København, 1939. S. 4.
  2. ^ Scriptores rerum Danicarum medii aevi. T. 9. — Hauniae, 1878. P. 59.
  3. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 58.
  4. ^ Katalog testamentów poznańskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 195, 242.
  5. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 15.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
  7. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 29.
  8. ^ Die Matrikel des päpstlichen Seminars zu Braunsberg 1578—1798. — Braunsberg, 1925. S. 99.
  9. ^ Масальскі Д. Аб Ліцьвінох і Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578—1798 // Родныя Гоні. Кн. 4, чэрвень 1927. С. 17—20.
  10. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 69, 206
  11. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 102, 104, 135.
  12. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 77.
  13. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 206.
  14. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 217.
  15. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 33.
  16. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 254.
  17. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 28.