Аляксей Цясьлюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Цясьлюк
Аляксей Цясьлюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 1994 (30 гадоў)
Давыд-Гарадок, Беларусь
Рост 181 см
Вага 69 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018
2018
2019
2020
2021
2022
Гомель
Смалявічы (арэнда)
Рух
Гомель
Хваля
Лякаматыў Гомель
88 (12)
5 (1)
20 (4)
14 (2)
31 (12)
18 (3)
Зборныя
2011—2012
2013—2016
Беларусь (да 19)
Беларусь (да 21)
3 (0)
20 (1)

Аляксей Цясьлюк (нарадзіўся 10 студзеня 1994 году, Давыд-Гарадок, Беларусь) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што гулец нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клюб «Спартак».

З сэзону 2011 году пачаў выступаць за дубль «Гомелю». 2 лютага 2012 году пасьля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзэрвы, падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам тэрмінам на 3 гады[2]. Сэзон 2012 году правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Разам з партнэрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў камандаў вышэйшай лігі.

Улетку 2012 году Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матчу паміж юнацкімі зборнымі Расеі і Беларусі[3]. З 31 ліпеня па 10 жніўня 2012 году Цясьлюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаньнем кантракту ня скончыўся і гулец вярнуўся ў «Гомель».

У студзені 2013 году разам зь іншымі гульцамі «залатога дублю» быў пераведзены ў асноўную каманду клюбу «Гомель»[4]. 30 чэрвеня 2013 году Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць берасьцейскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сэзонах 2013 і 2014 гадоў, часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену.

У сакавіку 2015 году падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. 10 красавіка 2015 году забіў свой першы гол за «Гомель» у вышэйшай лізе ў шыкоўнай хуткай атацы, які дапамог перамагчы «Белшыну» зь лікам 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату краіны 2015 году[6].

У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Смалявічы» да канца сэзону[7]. У сакавіку 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[8].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 году выступаў, таксама, за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 16 студзеня 2015 году дэбютаваў у зборнай да 21 году ў матчы супраць Туркмэністану на Кубку Садружнасьці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу зь лікам 1:0.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 25 5
2016 Першая ліга 22 5
2017 Найвышэйшая ліга 20 2
2018 Найвышэйшая ліга 8 0
Смалявічы 5 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]