Хваля Пінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хваля
Поўная назва Футбольны клюб «Хваля»
Заснаваны 1987
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён «Хваля»
Умяшчальнасьць: 3136
Дырэктар Уладзімер Мамаеў
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 8 месца
Афіцыйны сайт

«Хваля» — футбольны клюб зь Беларусі, базуецца ў горадзе Пінску. Заснаваны ў 1987 годзе. З 2017 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя футбольныя матчы ў Пінску адбыліся ў 1915 годзе. 27 ліпеня мясцовыя каманды «Спарта» і «Штацкая» правялі таварыскую гульню, дзе мацней аказалася першая з камандаў зь лікам 11:0. Пасьля сканчэньня польска-савецкай вайны горад увайшоў у склад Польшчы, а ягоныя клюбы былі далучаны да спаборніцтваў Люблінскай акругі.

У 1929 годзе сыстэма польскіх лігаў была перайначана, то бок створаны новыя акругі, сярод якіх была створаная Палеская з цэнтрам у Берасьці. Да сярэдзіны 1930-х гадоў чэмпіёнамі акругі станавіліся берасьцейскія клюбы, аднак іхную гегемонію перарваў пінскі клюб «Котвіца» ў 1935 годзе, такім чынам пінчукі ўпершыню выйшлі ў адборачны турнір да польскага першынства. Аднак клюб згуляў ня вельмі ўдала, заняўшы апошні трэці радок адбору, пры тым што апошнія матчы клюб прапусьціў з-за адсутнасьці турнірных пэрспэктываў. У 1936 годзе сытуацыя паўтарылася, аднак адбор на гэты раз праводзіўся па кубкавай сыстэме. Пінчукі двойчы атрымалі паразу ад валынскага клюбу «Галерчык» і сышлі з турніру.

Сэзон 2013 году «Хваля» пачала выдатна, здабыўшы на старце 5 перамог запар. Пасьля першага кола каманда замацавалася на чацьвертым месцы. Але ў другім коле вынікі пагоршылі. Дружына выдала дзесяціматчавую сэрыю без перамогаў. Не зважаючы на тое, што сэрыя была пераірваная ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сэзон толькі на 12 месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 году. Перад пачаткам сэзону 2014 году каманда страціла сваіх лідэраў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг дасьведчаных гульцоў-пінчукоў. Таксама дружына дапоўнілі маладыя гульцы зь іншых клюбаў. У выніку, каманда ад самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжываньне супраць «Слоніму». У тым сэзоне Першую лігу мусіў быў пакінуць адзін клюб. Цяжкім ударам для пінчукоў стала сьмерць брамніка Мікалая Адамца ў верасьні 2014 году. У кастрычніку 2014 году, пасьля ўдалай сэрыі «Слоніма», «Хваля» затрымалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да сканчэньня першынства страціла шанец захаваць сваё месца ў другім дывізіёне.

У сэзоне 2015 году «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце рабілася неналежным чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 году Вадзіма Бяленку на трэнэрскай пасадзе замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён ня здолеў выправіць сытуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала трывала здабываць перамогі, аднак гэта ня выратавала яе ад пятага месца. Клюб ня трапіў у фінальны этап. Перад сэзонам 2016 году камандзе было зноўку пастаноўлена павярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была відавочным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забясьпечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу. Па выхадзе ў Першую лігу каманда захавала асноўных гульцоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з досьведам выступу ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2017 году дружына амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы і ў выніку скончыла сэзон на сёмым месцы. Сэзон 2018 году атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык выправіўся ў адстаўку, аднак пры новым трэнэры Віталі Кірылку сытуацыя не зьмянілася, і каманда скончыла сэзон на 13 месцы пры 15 удзельніках. У пачатку 2019 году каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат гульцоў з свайго былога клюбу «Слоніма-2017». Каманда ставіла на мэту заняць месца ў верхняй палове табліцы. Спачатку «Хваля» месьцілася ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдачаў адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасьні Кароль пакінуў каманду, на ягонае месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сытуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сэзон на 12 месцы.

У 2020 годзе каманду папоўніла свае шэрагі гульцамі з досьведам выступу ў Найвышэйшай лізе. Большую частку сэзону «Хваля» знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і, не зважаючы на няўдалы фініш турніру. Пры аніводнай перамогі ў васьмі апошніх матчах пінская дружына заняла выніковае 9 месца. У пачатку 2021 году новым галоўным трэнэрам стаў пінчук Сяргей Ясковіч, які перад гэтым пасьпяхова ачольваў койданаўскі «Арсэнал». Каманда працягвала ўзмацоўвацца дасьведчанымі гульцамі. Гэта дало свой плён, то бок «Хваля» хутка замацавалася ў верхняй палове табліцы і часам прэтэндавала на прызавыя месцы. Толькі паводле вынікаў апошняга тура пінская каманда страціла шанец на прасоўваньне у Найвышэйшую лігу, фінішаваўшы чацьвертай. У сэзоне 2022 году «Хваля» лічылася аднім з фаварытаў і добра пачала, але пасьля рушылі няўдачы. Не зважаючы на шэраг перамог над канкурэнтамі, паразы працягваліся, і неўзабаве пінская каманда апусьцілася ў сярэдзіну табліцы. «Хваля» яшчэ магла змагацца за выхад у Найвышэйшую лігу, але няўдалы фініш пакінуў каманду на сёмым месцы. У сэзоне 2023 году «Хваля» пераважна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на восьмым месцы пры 17 удзельніках.

Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Камунальнік» (1987—1996)
  • «Пінск-900» (1997—2005)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксей Калтыгін 2000
2 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Данііл Пракапчук 2000
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Андрэй Кухоцкаволец 2005
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Сушчынскі 2005
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Азам Раджабаў 1993
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ягор Бажко 2006
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Грачыха 1993
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Данііл Ткачык 2002
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Страйчук 2004
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Віталь Кібук (капітан) 1989
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Руслан Бялоў 2005
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Палхоўскі 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Антон Шэпелеў 1989
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Кірыл Кавалевіч 2004
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Цярлецкі 2004
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Сырыська 1997
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Булычоў 1999
67 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Чабатар 2001
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Шуляк (ар. Шахцёр) 2002
83 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Валадзько 1983
91 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Яўген Козел 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Татарэвіч 1992
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзяніс Кляпач 2005

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Першая 8 28 8 10 10 24–45 34 1/8
2013 Першая 12 30 11 6 13 30–41 39 1/16
2014 Першая 16 30 4 8 18 26–62 20 1/16
2015 Другая 9 20 11 5 4 49–19 38 1/16
2016 Другая 1 24 19 3 2 87–20 60 1/16
2017 Першая 7 30 13 4 13 48–48 43 1/16
2018 Першая 13 28 6 7 15 23–49 25 1/16
2019 Першая 12 28 5 6 17 29–49 21 1/16
2020 Першая 9 26 6 7 13 41–52 27 1/16
2021 Першая 4 33 16 8 9 49–39 56 1/16
2022 Першая 7 24 10 6 8 44–35 36 1/16
2023 Першая 8 32 12 7 13 41–49 43 1/16

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]