Ƣ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі га
Ƣƣ
Выява
 Ɯ Ɲ Ɵ Ơ Ƣ Ƥ Ʀ Ƨ Ʃ 
Зьвесткі
Мова Мова арыгіналу — азэрбайджанская.
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны;
Гук [ɣ] [ʁ]
Альфабэтная пазыцыя 8 (паміж G і H)
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе latin capital letter oi
latin small letter oi
Юнікод Ƣ: U+01A2
ƣ: U+01A3
HTML Ƣ‎: &#418, &#x1a2
ƣ‎: &#419, &#x1a3
UTF-16 Ƣ‎: 0x1A2
ƣ‎: 0x1A3
URL-код Ƣ: %C6%A2
ƣ: %C6%A3
Гісторыя
Варыяцыі Ğ
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ƣ, ƣ (га ; курсіў: Ƣ ƣ) — літара пашыранай лацінкі, якая выкарыстоўвалася ў розных, у асноўным цюрцкіх мовах, такіх як азэрбайджанская альбо яналіф[1]. Яна таксама ўключаная ў альфабэты піньінь для казаскай і уйгурскай моваў, у савецкі курдзкі лацінскі альфабэт 1928 году[2]. Звычайна ўяўляе звонкі велярны фрыкатыў [ɣ], але часам выкарыстоўваецца для звонкага язычковага фрыкатыва [ʁ]. Усе артаграфіі, у якіх выкарыстоўвалася гэтая літара, былі паступова адменены, і таму яна дрэнна падтрымліваецца шрыфтамі. Яе ўсё яшчэ можна ўбачыць у кнігах, выдадзеных у Кітайскай Народнай Рэспубліцы да 1983 году.

Цахурскі альфабэт (1934—1938)
Курдзкі савецкі альфабэт (1929)

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літара кью ў шрыфце Зютэрліна
Пісьмовы варыянт літары Ƣ які выкарыстоўваецца ў Яналіфе й запазычаны з шрыфту Зютэрліна які выкарыстоўваецца для літары Q

Літара ўтворана ад рукапіснай формы маленькай лацінскай літары q, напісанай прыкладна ў 1900 годзе. Затым вялікая літара будуецца на аснове маленькай.

Ейнае выкарыстаньне для [ɣ] вынікае зь лінгвістычнай традыцыі прадстаўленьня такіх гукаў (і падобных ім) праз q у цюрцкіх мовах і ў транскрыпцыях арабскай альбо пэрсыдзкай мовы[3].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Юнікодзе літары Ƣ і ƣ маюць назвы latin capital letter oi і latin small letter oi адпаведна.

Гэтыя назвы прызнаныя кансорцыюмам Юнікоду памылковымі, паколькі Ƣ ня мае дачыненьня да літар O і I. Яны павінны былі называцца літарай gha. Яны не вымаўляюцца як «oi» і не заснаваныя на літарах «o» і «i»[4]. Паводле палітыкі Юнікоду сымбалі ня могуць быць пераназваныя, аднак ім былі прысвоеныя псэўданімы[5].

Былі вызначаны афіцыйныя псэўданімы, якія выпраўляюць іх на latin capital letter gha і latin small letter gha.

— Unicode Technical Note № 27: Known Anomalies in Unicode Character Names

У папулярнай культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рамане Томаса Пінчона «Gravityʼs Rainbow» ёсьць эпізод, які, як мяркуецца, распавядае гісторыю савецкага афіцэра Чычэрына, адпраўленага ў Кыргыстан для працы ў Камітэце, якому было даручана распрацаваць альфабэт для кыргыскай мовы. Асаблівым укладам Чычэрына зьяўляецца вынаходніцтва літары Ƣ, якая, такім чынам, зьяўляецца, бадай, адзінай састарэлай літарай цэнтральнаазіяцкай мовы, якая можа быць знаёмая неадмыслоўцам, якія чытаюць ангельскую мову, праз шырока распаўсюджаны раман.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Some examples of LATIN LETTER OI (gha) (U+01A2, U+01A3) in Tatar and Uighur printing, with remarks on the recommended glyphs (анг.) Праверана 27 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ Культура и письменность Востока. — 1928 Т. № 2. (рас.)
  3. ^ Unicode mailing list (анг.) Праверана 28 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Unicode Technical Note № 27: Known Anomalies in Unicode Character Names (анг.) Праверана 28 кастрычніка 2023 г.
  5. ^ Unicode chart (анг.) Праверана 28 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]