Казаская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казаская мова
қазақ тілі, qazaq tili, قازاق تىلى‎
[[Файл:Kzkzkz.jpg|]]
Ужываецца ў Казахстане, Кітаі, Манголіі, Аўганістане, Таджыкістане, Турэччыне, Туркмэністане, ва Ўкраіне, ва Ўзбэкістане, у Расеі ды Іране
Рэгіён Цэнтральная Азія
Колькасьць карыстальнікаў 11,0 млн чал.[1]
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
  • Цюрскія мовы
    • Кыпчацкія мовы
      • Нагайска-кыпчацкія мовы
        • Казаская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Казахстане,
РасеіРэспубліцы Алтай, рэгіянальны статус[2])
Рэгулюецца Міністэрства культуры й інфармацыі Казахстану[d] і Міністэрства культуры і спорту Казахстану[d]
Статус: 1 дзяржаўная[d][3]
Пісьмо кірыліца, арабскі альфабэт, лацінскае пісьмо і казаскі шрыфт Брайля[d]
Коды мовы
ISO 639-1 kk
ISO 639-2(Б) kaz
ISO 639-2(Т) kaz
ISO 639-3 kaz

Каза́ская мо́ва (саманазва: қазақ тілі, قازاق تىلى‎‎) — адна зь цюрскіх моваў, належыць да кыпчацкай групы ў складзе цюрскае сям’і. Састарэлая назва — кыргыз-кайсацкая, казак-кыргыская.

Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе зьяўляецца дзяржаўнай, а таксама ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах СНД, у Расеі, Іране, Аўганістане, Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР (дзе існуе, у прыватнасьці, Ілі-Казаская аўтаномная акруга Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну, а таксама казаскія аўтаномныя акругі і аўтаномныя паветы іншых правінцыяў) і ў некаторых іншых краінах. Агулам на казаскай мове ў сьвеце размаўляе каля 12 млн чалавек. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва СССР 1989 году, колькасьць казахаў, якія лічаць роднай казаскую мову, на тэрыторыі былога СССР складала каля 7 890 тыс чал. На тэрыторыі Казахстану выкарыстоўваецца, побач з расейскай, у якасьці мовы міжнацыянальных зносінаў прадстаўнікамі цюрскіх этнасаў, а таксама дунганамі (кітайцы-мусульмане, якія перасяліліся ў сярэднеазіяцкія тэрыторыі Расейскай імпэрыі ў ХІХ ст.). Распаўсюджанае казаска-расейскі білінгвізм (асабліва ў гарадох).

Выразна выяўленага дыялектнага падзелу ў казаскай мове няма. У фанэтыцы для яе характэрная вялікая колькасьць галосных, прыпадабненьне галосных у слове (сынгарманізм) па ўздыме і агубленасьці, у граматыцы — багацьце дзеепрыслоўных канструкцыяў. У лексыцы маецца вельмі шматлікі пляст араба-пэрсыдзкіх (каля 15% усёй лексыкі), мангольскіх і расейскіх запазычаньняў.

У аснове сучаснай літаратурнай казаскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасьці казаскай мовы:

  1. адпаведнасьць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);
  2. адпаведнасьць «c» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);
  3. адпаведнасьць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);
  4. наяўнасьць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на -атын, (-этин), (-йтын), (-йтин).

Казаская мова сфармавалася ў 15-16 стагодзьдзях на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казаская мова існуе з другой паловы 19 ст.; яе ўзьнікненьне зьвязанае зь дзейнасьцю паэтаў і асьветнікаў Абая Кунанбаева і Ібрая Алтынсарына, а таксама з уплывам багатага казаскага фальклёру.

Да таго ролю літаратурнай мовы грала сярэднеазіяцкая цюрская мова, якая аказала пэўны ўплыў на літаратурную казаскую мову. Канчатковая нармалізацыя літаратурнай казаскай мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьмовасьць да 1930 існавала на арабскай, у 1930—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове расейскай графікі зь некаторымі дадатковымі літарамі.

Пераход з кірыліцы на лацініцу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля доўгіх гутарак Нурсултан Назарбаеў заявіў[4][5][6][7][8][9][10][11][12] аб паступовым пераходзе казаскае мовы ў Казастане на лацініцу. Гэта зьвязана з рэзкім павелічэньнем антырасейскіх настрояў у грамадзтве пасьля падзеяў ва Ўкраіне й Сірыі[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Population structure by ethnicity, religion and language, p.251
  2. ^ закон от 03.03.1993 №9-6 Верховный Совет Республики Алтай О ЯЗЫКАХ НАРОДОВ, ПРОЖИВАЮЩИХ НА ТЕРРИТОРИИ РЕСПУБЛИКИ АЛТАЙ
  3. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  4. ^ Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку
  5. ^ Назарбаеў распарадзіўся перавесьці казахскі алфавіт на лацінку(недаступная спасылка)
  6. ^ Цюрколаг: Пераход Казахстана на лацінку гістарычна абгрунтаваны
  7. ^ http://nn.by/?c=ar&i=4517 Пераход на лацінку
  8. ^ «Назарбаеў хоча застацца ў гісторыі рэфарматарам». Нурсултан Назарбаеў зрабіў чарговы крок, які дакладна не спадабаецца ў Маскве. Саюзнік змяняе алфавіт. Замест кірыліцы, якую маюць іншыя закладальнікі Мытнага саюзу – Расея і Беларусь, будзе лацінка.
  9. ^ Назарбаеўскі праект паскоранага пераводу казахскай мовы на лацінскі адфавіт стаў адной з асноўных тэмаў палітычнай дыскусіі ў Казахстане.
  10. ^ Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку
  11. ^ Пераход на лацінку: Казахстан аддаляецца ад «рускага сьвету»
  12. ^ Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку
  13. ^ Казахская мова(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]