Аўтаномны край Косава і Мятохія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Косава і Мятохія»)
Аўтаномны край Косава і Мятохія
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномны край Сэрбіі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Прышціна
Дата ўтварэньня 28 верасьня 1990
Афіцыйныя мовы сэрбская і альбанская мова
Насельніцтва
  • 1 808 195 чал. (2018)
Плошча
  • 10 939 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 RS-KM
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Аўтаномны край Косава і Мятохія (па-сэрбску: Аутономна покрајина Косово и Метохија, скар. па-сэрбску: Космет, па-альбанску: Krahina Autonome e Kosovës dhe Metohis) — адзін з двух (разам з Ваяводзінай) аўтаномных краёў Сэрбіі.

Спрэчны статус рэгіёну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Сэрбіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле сэрбскай Канстытуцыі, Аўтаномны край Косава і Мятохія — неад’емная частка тэрыторыі Сэрбіі са статусам шырокай аўтаноміі[1].

Сапраўднае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя кантралюецца дзяржавай Рэспубліка Косава[2]. Сэрбія не прызнае незалежнасьць Рэспублікі Косава.

Абгрунтаваньні пазыцый бакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Сэрбіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамаганьні сэрбаў на тэрыторыю Косава і Мятохіі заснаваны на прынцыпах гістарычнага права.

На гэтай тэрыторыі ў 1389 годзе адбылася бітва на Косавым полі, якая мела вялікае значэньне для фармаваньня самасьвядомасьці сэрбскага народу.

У XIV ст. на тэрыторыі Косава і Мятохіі знаходзіўся цэнтар сярэднявечнай сэрбскай дзяржавы. З XIII ст. і да 1767 году тут жа разьмяшчаўся і пасад Печскага патрыярху, які ў пэрыяд знаходжаньня Сэрбіі пад уладай Асманскай імпэрыі служыў галоўным цэнтрам сэрбскай культуры і нацыянальнага руху. У цяперашні час край мае шмат помнікаў праваслаўнай архітэктуры як сярэдніх стагоддзяў, так і новага часу.

Пазыцыя альбанцаў Рэспублікі Косава[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбанцы ў сваю чаргу настойваюць на перавазе этнічнага права, хоць таксама спрабуюць падвесьці пад свае дамаганьні гістарычную аснову.

З канца XVII ст. і да пачатку XVIII ст., значная колькасьць сэрбаў пакінула тэрыторыю Косава і на гэтыя землі пачалі перасяляцца альбанцы. Доля альбанскага насельніцтва паступова павялічвалася і да сярэдзіны XIX ст. перавысіла 50%.

У XVIII—XIX стагоддзях цэнтар сэрбскага нацыянальнага руху перамясьціўся ў Паўночную Сэрбію, дзе ў 1817 годзе было створана аўтаномнае, а з 1878 году — незалежнае Сэрбскае княства, у той час як Косава стала цэнтрам альбанскага нацыянальнага руху і ядром барацьбы альбанцаў за самакіраваньне і незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча аўтаномнага краю Косава і Мятохія — 10 939 км², што складае 12,4% ад агульнай тэрыторыі Сэрбіі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Сэрбія, Косава і Мятохія падзелена на 5 раёнаў: Косаўскі, Печскі, Прызрэнскі, Косаўска-Мітравіцкі і Косаўска-Памораўскі. У іх склад уваходзіць 1449 населеных пунктаў. Зь іх 26 зьяўляюцца населенымі пунктамі гарадзкога тыпу[3].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Heike Krieger. The Kosovo Conflict and International Law: An Analytical Documentation 1974—1999. — Cambridge University Press, 2001. — 601 с — P. 13. — ISBN 0521800714.
  • Robert Elsie. Historical Dictionary of Kosovo. — Scarecrow Press, 2010. — С. 65—66. — 452 с — ISBN 0810874830.