Why Not

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Why Not — беларускі рок-гурт. Гурт быў заснаваны ў Менску ў 1993 годзе. Праіснаваў да 1995 году. У склад уваходзілі: Андрэй Краўчанка (гітара, вакал), Раман Пракапенка (бас-гітара) і Кірыла Мусінскі (барабаны). У 1995 годзе Why Not атрымаў Рок-карону ў намінацыі «Лепшы дэбют 94». У тым жа годзе яны выдалі свой першы і адзіны міні-альбом Burning Tree.

Музыка Why Not была спробай аб’яднаць сучасную англамоўную музыку з клясычнымі рок-традыцыямі 60—70-х. Галоўнымі гітамі групы сталі песьні «In the Garden» і «Revolution», хоць насамрэч усё 6 песень, якія ўвайшлі ў альбом Burning Tree, неаднаразова зьяўляліся на нацыянальным тэлебачаньні і траплялі ў радыё-чарты.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля распаду гурта ў 1995 годзе ўдзельнікі працягнулі музычную дзейнасць. Андрэй Краўчанка заснаваў уласны праект Fairground, а Раман Пракапенка і Кірыла Мусінскі далучыліся да гурта «Буржуазія».

Why Not зьбіраліся разам яшчэ толькі аднойчы — у 2008 годзе, для таго каб даць невялікі канцэрт у Менску для сяброў. На цяперашні момант усе былыя ўдзельнікі Why Not занятыя ў розных музычных праектах за межамі Беларусі і не плянуюць ізноў узьяднацца. Андрэй Краўчанка і Раман Пракапенка займаюцца сольнай кар’ерай у ЗША (Раман Пракапенка ўвайшоў у склад прог-рок гурта Persephone's Dream у Пітсбургу), а Кірыла Мусінскі заснаваў незалежны праект Anotherclash Illumination у Бэрліне.