KVIrc

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
KVIrc
Здымак экрану
Распрацоўка каманда распрацоўнікаў KVIrc
Апошняя вэрсія 4.2 (3 ліпеня 2012 г.; 11 гадоў таму)
Напісаны на C++
АС Windows, Mac OS X, Unix-оіды
Тып IRC-кліент
Ліцэнзія Мадыфікаваная GPL з выняткам to link against openSSL
Афіцыйная старонка www.kvirc.net

KVIrc — графічны IRC-кліент пад Linux, Unix, Mac OS і Windows. Назва паходзіць ад скарачэньня K Visual IRC, дзе K першапачаткова азначала адносіны да KDE, якія ўжо неактуальныя з вэрсіі 2.0.0[1]. Праграмнае забесьпячэньне заснаванае на фрэймворку Qt, а ягоны код выпускаецца пад GNU General Public License[2].

Мажлівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

KVIrc дае магчымасьць падлучэньня да некалькіх IRC-паслугачоў адначасна. Падтрымліваюцца кадоўкі Unicode, ISO-8859-*, азіяцкія раскладкі. Асаблівасьцю кліента зьяўляецца магчымасьць ўжываць адначасова дзьве кадоўкі: напрыклад, карыстальнік можа адсылаць Unicode і чытаць паведамленьні ў фармаце Unicode і CP-1251.

Падтрымліваюцца mIRC-коды для тлустага вылучэньня, падкрэсьліваньня і афарбоўкі тэксту, у дадатак ёсьць графічныя эматыконы і анімаваныя аватваркі. Лучыва чату настройваецца па жаданьні карыстальніка і падтрымоўвае тэмы аздабленьня.

Вакно каналу можа быць падзеленыя на два падвакенцы, асобнае для паведамленьняў, іншае для камандаў, кшталту уваходаў/выхадаў/зьменаў статусу. Памер вокнаў зьмяняльны, таму ёсьць магчымасьць схаваць вакно камандаў. Кожны канал, прыват і DCC-чат шыфраваны альгарытмамі Blowfish або AES/Rijndael.

KVIrc мае ўласную мову скрыптоў, называную KVS[3]. У пэўнай ступені мажлівае выкарыстаньне таксама Perl-у і Python-у. Падтрымоўваецца аб’ектна-арыентаванае праграмаваньне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Explaination for the name KVIrc (анг.) Праверана 11 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ KVIrc License (анг.) Праверана 11 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Introduction to the KVIrc scripting language (анг.) Праверана 11 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

KVIrcсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

IRC-каналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]