ESSA
ESSA | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2006 — нашы дні |
Адкуль | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр(ы) | фолк (рытуальны фолк) |
Удзельнікі | Тодар Кашкурэвіч Вольга Дзядовік Сьвятлана Клепікава Дзяніс Сухі Яўген Барышнікаў |
ESSA |
ESSA (Э́са) — беларускі музычны гурт, які грае й выконвае музыку й песьні ў абмежаваным коле слухачоў. Гурт грае падчас рытуалаў: каляндарных сьвятаў, радзінных, вясельных — дзеля гэтага выяжджае ў розныя месцы. Заснаваны не пазьней за 2006 год.
Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эса — рака на беларускай поўначы, у сэрцы сьвятой балцкай зямлі — Крывіі. Людзі, што жывуць на гэтай зямлі захавалі дух спрадвечнай традыцыі ў павер’ях, магіі, рытуалах, сьпевах… | ||
Рэпэртуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны аўтэнтычны рэпэртуар, які грае гурт, грунтуецца на сьпевах адной вёскі — Велеўшчыны (поўнач Беларусі), што стаіць на беразе ракі Эса, адкуль і пайшла назва гурта.
Увогуле гурт грае й сьпявае выключна паўночна-беларускі, крывіцкі фальклёр і таксама летувіскі: напрыклад, аўкштайцкія песьні — сутарціне.
Пры тым цікава тое, што гэтыя песьні раней сьпяваліся разам з дудой. І таму тут ёсьць момант рэканструкцыі дудовага рэпэртуару — дуда разам з голасам. Ну, і натуральна — рэканструкцыя архаічнага музыкаваньня. | ||
Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Тодар Кашкурэвіч — дуда, ліра
- Вольга Дзядовік — сьпеў, жалейка
- Сьвятлана Клепікава — сьпеў, жалейка, канклэс
- Дзяніс Сухі — дуда, скрыпка, чаротка
- Яўген Барышнікаў — бубен, дуда
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Хатняя старонка(недаступная спасылка)