Cinderella

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Cinderella
Інфармацыя
Гады1982—2017
АдкульЗША
Моваангельская
Жанр(ы)глэм-мэтал, гэві-мэтал, блюз-рок
ВыдавецMercury Records
Удзельнікі
Tom Keifer
http://www.cinderella.net/

Cinderella (па-беларуску: Папялушка; чытаецца Сындэрэла) — амэрыканскі глэм-мэталічны гурт, створаны ў 1982 годзе ў прадмесьці Філадэлфіі, штат Пэнсыльванія. Гурт дасягнуў папулярнасьці ў сярэдзіне 1980-х гадох, выпусьціўшы сэрыю мультыплятынавых альбомаў і запамінальных гітоў, а іхныя музычныя кліпы часьцяком трансьляваліся на MTV. Першапачаткова Cinderella меў накіраванасьць на гэві-мэтал і глэм-мэтал, перш чым перайсьці ў больш блюз-рокавага гуку[1], прывабліваючы публіку зьмешваньнем стыляў Aerosmith і Led Zeppelin [1][2]. Да сярэдзіны 1990-х гадох папулярнасьць гурта моцна зьнізілася праз асабістыя няўдачы, распад і зьмены ў музычнай індустрыі. Пасьля кароткага перапынку удзельнікі Cinderella узьядналіся ў 1996 годзе і працягвалі выступаць[2], але пасьля выпуску альбому 1994 году «Still Climbing» больш ніколі не выпускалі студыйнікаў. Згодна са зьвесткамі з афіцыйнага сайту ўдзельніка гурта Тома Кейфэра, гурт прадаў па ўсім сьвеце 15 мільёнаў асобнікаў. У 2014 годзе гурт зноўку стаў неактыўным. У лістападзе 2017 году Кейфэр заявіў, што калектыў ня мае плянаў на ўзьяднаньне[3].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]