Barrett XM500

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Barrett XM500
Тып снайпэрская вінтоўка
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньня 2006 год
Вытворца Barrett Firearms Manufacturing
Характарыстыкі
Вага 11,8 кг
Даўжыня 1168 мм

Патрон .50 BMG
Прыцэльная
далёкасьць
1850 м
Найбольшая
далёкасьць
6800 м
Від боясілкаваньня скрынчаты набойнік на 10 патронаў
Прыцэл аптычны

Barrett XM500 — самазарадная буйнакаліберная снайпэрская вінтоўка, распрацаваная амэрыканскай фірмай Barrett Firearms Manufacturing на аснове Barrett M82. Упершыню Barrett XM500 была прадэманстраваная ў 2006 годзе на выставе NDIA Small Arms Symposium 2006, як пэрспэктыўная мадэль для магчымай замены амэрыканскай буйнакалібернай снайпэрскай вінтоўкі Barrett M82. Для стральбы з дадзенай вінтоўкі ўжываюцца патроны калібра .50 BMG. Тэхнічна ўяўляе сабой 10-зарадную вінтоўку, пабудаваную ў кампаноўцы «булпап» і якая выкарыстоўвае газаадводную аўтаматыку з замыканьнем ствала паваротнай засаўкай. Ствол вінтоўкі мае долы для палягчэньня і лепшага астуджэньня, і абсталяваны масіўным рэактыўным дульным тормазам.

Вінтоўка камплектуецца аптычным прыцэлам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Barrett XM500сховішча мультымэдыйных матэрыялаў