Яўген Гулецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Гулецкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 студзеня 2001(2001-01-15)[1] (23 гады)
Рост 176 см
Вага 63 кг[2]
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019 БАТЭ 0 (0)
2018 Энэргетык-БДУ 4 (0)
2020 Арсэнал Койданаў 20 (0)
2021—2022 Рух Берасьце 0 (0)
2021—2022 Арсэнал Койданаў 33 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 17 (2)
2023 Іслач 1 (0)
2023—4 Віцебск 16 (0)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2021 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 красавіка 2024.

Яўге́н Гуле́цкі (нар. 15 студзеня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебску».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у маладэчанскай ДЮСШ-4, пасьля таксама навучаўся ў Акадэміі АБФФ. На юнацкім узроўні выступаў на пазыцыі нападніка, пасьля апусьціўся на месца паўабаронцы. У 2018 годзе стаў гульцом сталічнага «Энэргетыка»-БДУ ў Першай лізе, дзе часам выходзіў на замену. У пачатку 2019 году рыхтаваўся да новага сэзону з сталічным клюбам, аднак у сакавіку пакінуў яго[3] і далучыўся да дублю барысаўскага БАТЭ, дзе стаў адным з асноўных гульцоў ды дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў у 2019 годзе.

У лютым 2020 году поруч з шэрагам іншых дублёраў барысаўчанаў быў аддадзены ў арэнду ў койданаўскі «Арсэнал»[4]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У кастрычніку 2020 году быў выкуплены «Арсэналам» і стаў гульцом клюбу на трывалай аснове. У гэты час стаў выступаць на пазыцыі абаронцы. У лютым 2021 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсэнале» на правах арэнды. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог койданаўскаму клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсэналу», які неўзабаве аформіў новае арэнднае пагадненьне[6]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага туру супраць «Гомлю» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У траўні канчаткова пакінуў «Рух» і стаў гульцом койданаўскага клюбу на трывалай аснове.

У студзені 2023 году, пасьля таго як «Арсэнал» выбыў у Першую лігу, падпісаў двухгадовы кантракт зь «Іслаччу»[7]. Згуляў за асноўную каманду «Іслачы» толькі ў першым матчы сэзону супраць менскага «Дынама» (0:3), пасьля чаго выступаў за дубль. У траўні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[8]. У чэрвені 2023 году далучыўся да «Віцебску»[9]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2017 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (1:2) і быў заменены ў першым тайме.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]