Яўген Война

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Война
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 2000(2000-01-13)[1][2] (24 гады)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Энэргетык-БДУ
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Энэргетык-БДУ 1 (0)
2021 БДУ[d] 10 (4)
2021—2022 Лякаматыў Гомель 27 (0)
2023 Маладэчна-2018 23 (3)
2024—4 Энэргетык-БДУ 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Яўген Война (нарадзіўся 12 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Энэргетык-БДУ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2019 году, пасьля выхаду менскага «Энэргетыка-БДУ» ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. Таксама пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль.

У пачатку 2021 году, пакінуўшы «Энэргетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 году перайшоў у гомельскі «Лякаматыў». У сэзоне 2021 году быў гульцом асноўнага складу, а ў 2022 годзе пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 году пакінуў гомельскі клюб[3]. У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна-2018». У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[4], аднак у красавіку далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]