Юлія Міцкевіч
Юлія Міцкевіч | |
Старшыня аб’яднаньня Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада | |
---|---|
2010 — 2013 | |
Папярэднік: | Марына Гундар |
Наступнік: | Мікалай Цяцёркін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 1979 |
Аб’яднаньне: | Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада |
Адукацыя: | Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт |
Юлія Міцкевіч — беларуская журналістка, абаронца правоў аб’яднаньняў ЛГБТ у Беларусі, у 2010—2013 гадах — старшыня аб’яднаньня Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыла магістарскае навучаньне на Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце па тэме gender studies. Займалася абаронай правоў аб’яднаньняў ЛГБТ у Беларусі[1]. Працавала як журналістка ў беларускім інфармацыйным партале naviny.by[2]. У 2010 была абранай на пасаду старшыні аб’яднаньня Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада. Заняла гэтую пасаду пасьля Марыны Гундар[1]. У час сходу 10—11 сьнежня 2011 году была пераабранай[3]. 23—24 лістапада 2013 году на пасаду старшыні быў абраны Мікалай Цяцёркін[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б https://web.archive.org/web/20131216144612/http://ampby.org/2012/02/17/14746/
- ^ https://web.archive.org/web/20131103192145/http://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/05/ic_articles_410_156953
- ^ https://web.archive.org/web/20131217094453/http://www.msd-mh.info/node/90?language=en
- ^ https://web.archive.org/web/20131217093209/http://www.msd-mh.info/news/molodye-social-demokraty-vybrali-novogo-lidera