Юльян Чарноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юльян Чарноўскі
лац. Julian Čarnoŭski
Julian Czarnowski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1840
Мальвінава(pl), воласьць Дукшты, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Мальвінавас, Ігналінскі раён, Уцянскі павет, Летува
Памёр 1870
Бацькі Станіслаў Чарноўскі

Юлья́н Чарноўскі, (па-польску: Julian Czarnowski, па-летувіску: Julianas Čarnovskis; нар. 1840, Мальвінава(pl), воласьць Дукшты, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Мальвінавас, Ігналінскі раён, Уцянскі павет, Летува — пам. 1870) — паўстанцкі камісар на тэрыторыі Ашмянскага павету, малодшы брат паўстанца й асьветніка Яўстаха Чарноўскага[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў маёнтку Мальвінава каля Дукштаў[2]. Да 1861 году быў вольным слухачом Маскоўскага ўнівэрсытэту[3] й студэнтам Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Некаторы час перабываў у Данюшава. Са студзеня 1861[4] па зіму 1863 году навучаўся ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве на факультэце фізычнага выхаваньня[5][6]. Падчас паўстаньня вярнуўся ў родныя мясьціны, разам з братам далучыўся да паўстаньня. Прызначаны Кастусём Каліноўскім паўстанцкім камісарам Ашмянскага павету[7]. Паводле паказаньняў Францішка Канаплянскага, Чарноўскі спаганяў падаткі ў Ашмянскім павеце, наладжваў камунікацыю, займаўся папаўненьнем запасаў харчаваньня й рыштунку на выпадак прыбыцьця атраду[8]. Каля 24 сакавіка 1864 г. за ўдзел у паўстаньні быў прысуджаны да пазбаўленьня правоў стану й канфіскацыі маёмасьці[9]. Быў сасланы[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 165.
  2. ^ Janina Jakubianiec-Czarkowska, Powstanie 1863 roku w powiecie święciańskim. — Święciany: Polska Drukarnia Nakładowa „Lux” ; Święciański Oddział Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego, 1934. — С. 111. — 132 с.
  3. ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 54.
  4. ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 56.
  5. ^ Małgorzata Kilar, Charakterystyka studentów z guberni wileńskiej, kowieńskiej i suwalskiej studiujących na Uniwersytecie Jagiellonskim w latach 1860—1918. S. 63.
  6. ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 291.
  7. ^ Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 169.
  8. ^ Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 127.
  9. ^ Матвейчык, Дз. Ч., Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 609. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3
  10. ^ Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 687.