Энгельбэрт Дольфус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энгельбэрт Дольфус
20 траўня 1932 — 25 ліпеня 1934
Папярэднік Карл Бурэш[d]
Наступнік Курт Шушніг[d]
20 траўня 1932 — 10 ліпеня 1934
Папярэднік Карл Бурэш[d]
Наступнік Стэфан Таўшыц[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 кастрычніка 1892(1892-10-04)[1][2]
Памёр: 25 ліпеня 1934(1934-07-25)[3][4][5][…] (41 год)
Партыя:
Сужэнец: Альвіна Дольфус[d]
Дзеці: Эва Дольфус[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Military Merit Cross Military Merit Cross III. Class Вайсковы крыж Карла

Энгельбэ́рт Дольфус (па-нямецку: Engelbert Dollfuß; 4 кастрычніка 1892 — 25 ліпеня 1934) — аўстрыйскі палітык, які займаў пасаду канцлера Аўстрыі паміж 1932 і 1934 гадамі. Таксама займаў пасаду міністра лясоў і сельскай гаспадаркі. Прыйшоў да ўлады ў 1932 годзе ў пік крызісу кансэрватыўнага ўраду. У пачатку 1933 году ён распусьціў парлямэнт, узяўшы дыктатарскія паўнамоцтвы. Здушыў сацыялістычны рух у лютым 1934 годзе падчас лютаўскага паўстаньня, а потым забараніў аўстрыйскую нацыстоўскую партыю. Прасоўваў гэтак вядомую ідэалёгію «аўстрафашызму» праз аўтарытарную Канстытуцыю першага траўня. У 1934 годзе Дольфус быў забіты чальцамі аўстрыйскае нацыстоўскае партыі. Ягоны пераемнік Курт Шушніг кіраваў краінай да анэксіі Аўстрыяй Гітлерам у 1938 годзе, вядомай як Аншлюс.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дольфус нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і на хутары Вялікі Маергоф у камуне Санкт-Готгард недалёка ад Тэксынгталю ў Ніжняе Аўстрыі. Усё дзяцінства малы Дольфус правёў ў доме айчыма ў суседняй камуне Кірнбэрг[6], дзе таксама навучаўся ў пачатковай школе. Мясцовыя парафіяльныя сьвятары дапамагалі аплочваць навучаньне Дольфуса, паколькі ягоныя бацькі не маглі зрабіць гэта самастойна[7]. Ён вучыўся ў сярэдняй школе ў Голябруне[8]. Пасьля заканчэньня сярэдняе школы Дольфус меў намер стаць сьвятаром, і таму ён паступіў у Венскі ўнівэрсытэт, каб вывучаць тэалёгію, але празь некалькі месяцаў зьмяніў курс і пачаў вывучаць прававодзтва ў 1912 годзе. Зьяўляючыся студэнтам, каб мець сродкі на існаваньне ён даваў урокі[9]. Ва ўнівэрсытэце ён стаў чальцом студэнцкага грамадзкага руху, студэнцкае арганізацыі, мэта якой была прысьвечаная сацыяльнай і дабрачыннай працы сярод працоўных[10].

З пачаткам Першай сусьветнай вайны, Дольфус спрабаваў запісацца ў войска, але ён ня быў прыняты празь нізкі рост. У той жа дзень ён адправіўся ў Санкт-Пёльтэн, дзе разьмяшчалася прызыўная камісія па ягонае акрузе, і настойваў на прызыве, і, у рэшце рэшт, быў прыняты. Як добраахвотнік ён меў права выбіраць полк, у якім ён будзе служыць, і Дольфус выбраў тырольскае рушэньне[10]. Неўзабаве ў хуткім часе быў узьведзены ў чын капрала. Ён праслужыў 37 месяцаў на Італьянскім фронце на поўдзень ад Тыролю. Да 1916 году быў узьведзены ў лейтэнанты[11].

Пасьля вайны, працягваючы быць студэнтам, ён шмат часу праводзіў у акцыяў дабрачыннага студэнцкага руху, дзе атрымаў свой першы палітычны досьвед. Там ён зарганізаваў сялянаў, каб дапамагчы ім аднавіць свае гаспадаркі пасьля вайны, а таксама засьцерагчы іх ад узьдзеяньняў марксізму. Дзякуючы сваім здольнасьцям, Дольфус быў накіраваны на далейшае навучаньне ў Бэрлін. Аднак, там ён адчуў непрыязнасьць да некаторых прафэсараў, бо тыя выкладалі акадэмічныя навукі з уплывам лібэралізму і сацыялізму. У начуваньні ён прысьвяціў сябе хрысьціянскім прынцыпам эканомікі. У Нямеччыне ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Альвін Глінке, нашчадкам паморскага роду. У Нямеччыне Дольфус часта сустракаўся з Карлам Зонэншайнам, лідэрам студэнцкага грамадзкага руху і піянэрам каталіцкага руху ў Бэрліне[12].

Вярнуўшыся ў Вену, ён быў сакратаром сялянскага зьвязу Ніжняе Аўстрыі, прысьвяціўшы ўсе свае намаганьні на ўмацаваньне гэтае галіны. Празь некалькі гадоў ён быў прадстаўніком Аўстрыі на Міжнародным аграрным кангрэсе, дзе ягоныя прапановы зрабілі яго сусьветна вядомым у гэтае сфэры. Яго разглядалі як неафіцыйнага лідэра аўстрыйскага сялянства[13]. З 1 кастрычніка 1930 году Дольфус быў прызначаны прэзыдэнтам фэдэральнае чыгункі, найбуйнейшай прамысловай карпарацыі Аўстрыі. Там Дольфус атрымаў карысныя сувязі з усімі галінамі прамысловасьці[13]. У сакавіку 1931 году ён быў прызначаны фэдэральным міністрам сельскае і лясное гаспадаркі[14].

10 траўня 1932 году Дольфус, якому было 39 гадоў і які меў досьвед працы ў фэдэральным урадзе, быў прапанаваны прэзыдэнтам Вільгэльмам Міклясам, які таксама зьяўляўся чальцом Хрысьціянска-сацыяльнай партыі. Аднак большасьць прыхільнікаў Дольфуса ў парлямэнце была нязначнай, то бок ягоны ўрад меў толькі большасьць у адзін голас[15]. У 1933 годзе ліквідаваў парлямэнт, атрымаўшы дыктатарскія паўнамоцтвы.

Дольфус быў галоўным ідыёлягам аўстрафашызму, які базаваўся на ідэалах каталіцкага карпаратызму з антысэкулярысцкімі адценьнямі, што ёсьць падобным да італьянскага фашызму. Цяга некаторых аўстрыйскіх колаў да аб’яднаньня зь Нямеччынай была адрынута пакуль нацыстоўская партыя тамака заставалася ва ўладзе. У жніўні 1933 году рэжым Бэніта Мусаліні выдаў гарантыю незалежнасьці Аўстрыі. Дольфус таксама абмяняўся сакрэтнымі лістамі з Мусаліні пра шляхі гарантаваньня аўстрыйскае незалежнасьці. Мусаліні быў зацікаўлены ў тым, каб Аўстрыя ўтварыла буфэрную зону паміж ёй і Нямеччынай. Дольфус заўсёды падкрэсьліваў падабенства рэжымаў Адольфа Гітлера ў Нямеччыне і Ёсіфа Сталіна ў Савецкім Саюзе і быў перакананы, што аўстрафашызм і італьянскі фашызм могуць супрацьстаяць таталітарнаму нацыянальнаму сацыялізму і камунізму ў Эўропе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118526561 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б Engelbert Dollfuß // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Engelbert Dollfuss // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ^ а б Engelbert Dollfuß // Salzburgwiki (ням.)
  6. ^ Messner 2004. С. 25.
  7. ^ Messner 2004. С. 26.
  8. ^ Messner 2004. С. 27.
  9. ^ Messner 2004. С. 28.
  10. ^ а б Messner 2004. С. 29.
  11. ^ Messner 2004. С. 30.
  12. ^ Messner 2004. С. 33.
  13. ^ а б Messner 2004. С. 34.
  14. ^ Messner 2004. С. 35.
  15. ^ Portisch, Hugo; Sepp Riff (1989). «Österreich I (Die unterschätzte Republik)». Vienna, Austria: Verlag Kremayr und Scheriau. — С. 415. — ISBN 3-218-00485-3.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Messner, Johannes Dollfuss: An Austrian Patriot. — Norfolk, VA: Gates of Vienna Books, 2004. — ISBN 9781932528367

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дольфус. Большая российская энциклопедия.