Эльжбета Смулкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльжбета Смулкова
па-польску: Elżbieta Smułkowa
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1931(1931-06-24) (92 гады) або 1931[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак славіст, мовазнаўца, філёляг
Навуковая сфэра мовазнаўства[1], славістыка[d][1] і беларусазнаўства[1]
Месца працы
Навуковая ступень Доктарка габілітаваная, прафэсарка
Узнагароды

Эльжбéта Смулко́ва (па-польску: Janina Elżbieta Smułek (Smułkowa); нар. 24 чэрвеня 1931, Львоў) — польская мовазнаўца, славістка, беларусістка. Першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі (1992-1995).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства правяла ў Львове. У 1940-м страціла бацьку — ён быў забіты бальшавікамі і значыцца ва «ўкраінскім Катынскім сьпісе»[2]. У 1941 годзе разам з маці і сястрой была дэпартаваная ў Сыбір, дзе правяла наступныя 5 гадоў. Пасьля рэпатрыяцыі сям'я жыла ў Торуні.

У 1957 годзе скончыла Ўнівэрсытэт Мікалая Капэрніка ў Торуні па спэцыяльнасьці паляністыка. У 1965 годзе атрымала доктарскую ступень, у 1978 — ступень доктаркі габілітаванай. У 1971-1975 кіравала адзьдзяленьнем беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце. З 1997 па 2002 г. загадвала катэдрай беларускай культуры Унівэрсытэту ў Беластоку[3].

У 1991 годзе была прызначаная генэральнай консулкай Польшчы ў Беларусі, а ў 1992–1995 гадах – першай амбасадаркай Польшчы ў Беларусі.

У наступныя гады Э. Смулкова была зьвязаная з Цэнтрам дасьледаваньняў старажытнай традыцыі ў Польшчы і Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, а потым з Міждысцыплінарным навукова-дасьледчым інстытутам "Artes Liberales" Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Э. Смулкова падрыхтавала прынамсі шэсьць дактароў навук[4]. Прайшла шэраг стажыровак і паездак за мяжу, удзельнічала ў шматлікіх міжнародных кангрэсах і навуковых канфэрэнцыях. Чытала лекцыі ў замежных унівэрсытэтах.

Зьяўляецца сяброўкай Варшаўскага навуковага таварыства, Польскага мовазнаўчага таварыства і Беластоцкага навуковага таварыства.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя навуковыя інтарэсы Э. Смулковай: фанэтыка, фаналёгія (усходнеславянская акцэнталёгія), польска-беларуска-летувіскае моўнае памежжа (уключаючы мікратапаніміку), славянская дыялекталёгія (пераважна польская і беларуская)[5].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэньня Польшчы.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Słownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Białostocczyzny na tle wschodniosłowiańskim, Wrocław 1968
  • Studia nad akcentem języka białoruskiego (rzeczownik), Warszawa 1978
  • Fonetyka i fonologia języka białoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej, Warszawa 1988 (wspólnie z Walerym Czekmanem)
  • Białoruś i pogranicza. Studia o języku i społeczeństwie, Warszawa 2002
  • Moje pogranicza w historii, języku i wspomnieniach, Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy, Instytut Slawistyki PAN, Warszawa 2016.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Smułkowa, Elżbieta // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Валер Каліноўскі, Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні, Інбелкульт, 2016.
  3. ^ Prof. dr hab. Elżbieta Smułek, baza „Ludzie nauki” portalu Nauka Polska (OPI).
  4. ^ System Wspomagania Wyboru Recenzentów, recenzenci.opi.org.pl
  5. ^ Językoznawstwo i Białoruś. Z Elżbietą Smułkową rozmawia Anna Engelking w: Anna Engelking, Romuald Huszcza (red.), Pogranicza języków. Pogranicza kultur. Studia ofiarowane Elżbiecie Smułkowej, Warszawa 2003.