Шэры хамяк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэры хамяк
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаХамяковыя (Cricetidae)
РодNothocricetulus
ВідШэры хамяк
Бінамінальная намэнклятура
Nothocricetulus migratorius
(Pallas, 1773)
 [[wikispecies:Nothocricetulus migratorius
|Шэры хамяк на Віківідах]]

Шэры хамяк (Nothocricetulus migratorius) — жывёла клясы сысуноў сямейства хамяковыя (Cricetidae).

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі Баўгарыі да паўночнага Кітая, на вышынях 0–4300 м. Першапачаткова ён сустракаўся ў сухіх лугах, стэпах і паўпустэльнях. Цяпер ён таксама насяляе сельскагаспадарчыя землі і сады, часам нават жыве ў дамах. Яны пазбягаюць лясоў і вільготных месцаў.

Постаць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго даўжыня складае ад 85 да 134 мм, даўжыня хваста складае ад 22 да 37 мм, маса ад 31 да 58 г. Верх ад бледна-шэрага до вохрыста карычнева-шэрага; ніз белаваты, белыя валасінкі часта маюць шэрыя асновы. Валасы звычайна становяцца трохі цямней ўздоўж хрыбетніка. Вушы вялікія, чэрап уплощенный з вузкім выступам.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна сілкуецца каранямі, парасткамі і насеньнем, а таксама есьць вусякоў і смаўжоў. Роючы, начны грызун. Ён капае комплекс глыбокіх нор, які можа працягвацца на 150 см пад паверхняй зямлі і які ўключае бакавыя праходы, некалькі месцаў для гнездаваньня і камеры для захоўваньня ежы зімой. Запасная колькасьць ежы — ад 400 да 500 грамаў. Ён не ўпадае ў сьпячку, размнажэньне адбываецца летам, штогод вырабляецца да трох вывадкаў. Памер вывадку звычайна шэсьць ці сем, але вагаецца ад аднаго да трынаццаці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]