Шэрая заслона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шэ́рая засло́на[1][2], таксама бе́лая засло́на, грэ́йаўт, ўа́йтаўт (па-ангельску: greyout, whiteout, амэр. анг. grayout) — мінучая страта зроку, якая ўспрымаецца як зацямненьне сьвятла й колераў, часам суправаджаецца стратай перыферычнага зроку[3]. Гэта папярэднік непрытомнасьці альбо чорнае заслоны[a] (анг. blackout) і абумоўлены гіпаксіяй (тленным галаданьнем мозгу), часта з-за падзеньня крывянога ціску.

Прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для шэрае заслоны існуе мноства магчымых прычын:

Звычайна аднаўленьне адбываецца хутка й грэйаўт можа быць лёгка ліквідавана лежачы, такім чынам, каб сардэчна-сасудзістая сыстэма не працавала супраць сілы цяжару, перашкаджаючы крыві дасягнуць мозгу.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стадыі шэрае заслоны.

Шэрую заслону могуць адчуваць пілёты пры вялікіх станоўчых перагрузках, выконваючы пятлю Несьцерава або круты разварот, прымушаючы кроў адліваць ад галавы да ніжніх канечнасьцях цела й зьніжаючы, тым самым, артэрыяльны ціск у мозгу[4]. Гэты працэс — зваротны працэсу чырвонае заслоны (анг. redout), або пачырваненьне зроку, які зьяўляецца вынікам адмоўных перагрузак, калі вэктар хуткасьці накіраваны ўніз, а паскарэньне перавышае паскарэньне сілы цяжару. Гэты стан патэнцыйна небясьпечна й можа прывесьці да пашкоджаньня сасудаў сятчаткі й гемарагічнага інсульту. Пілёты самалёта з высокай энэргаўзброенасьцю могуць падвысіць сваю ўстойлівасьць да грэйаўту з дапамогай супрацьперагрузнага гарнітура, які кіруе перасоўваньнем крыві да ніжніх канечнасьцяў, але не існуе гарнітура, здольнага кіраваць рэдаўтам. У абодвух выпадках сымптомы могуць быць ухілены неадкладна зьніжэньнем перагрузкі пры кіраваньні палётам. Працяг ці ўзмацненьне перагрузкі прывядзе да хуткага прагрэсаваньня G-LOC (якая прыводзіць да страты прытомнасьці).

Дзіўна, але нават падчас моцнага грэйаўту, пры поўнай дысфункцыі глядзельнай сыстэмы, пілёты могуць па-ранейшаму чуць, адчуваць і казаць[5]. Іншымі словамі, поўны грэйаўт і G-LOC – розныя падзеі.

Яшчэ адна распаўсюджаная праява greyout здараецца на амэрыканскіх горках. Многія амэрыканскія горкі падвяргаюць удзельнікаў станоўчым перагрузкам[6], асабліва ў вэртыкальных завесах і сьпіралях. Амэрыканскія горкі рэдка падвяргаюць вялікім адмоўным перагрузкам, каб выклікаць рэдаўт, бо большасьць элемэнтаў зь нізкімі перагрузкамі прызначаны для імітацыі бязважкасьці.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Парушэньне доўгатэрміновае памяці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аляксандар Булыка Беларуска-рускі слоўнік. — Менск: Аверсэв, 2001. — ISBN: 985-6389-79-8 — © Slounik.org, 2003–2023
  2. ^ Беларуска-расейскі слоўнік. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
  3. ^ Mike Leahy and Zeron Gibson (2005-08-25) G-Force Diary. BBC / Open University. Праверана 2009-11-20 г. Архіўная копія ад 2010-06-20 г. (анг.)
  4. ^ Braithwaite MG, Durnford SJ, Crowley JS, Rosado NR, Albano JP. «Spatial disorientation in U.S. Army rotary-wing operations.» Aviation, Space and Environmental Medicine 69(11):1031-7 (November 1998). (анг.)
  5. ^ Eoin Harvey, MD Physiological Effects of Positive G Forces. British Aerobatic Association. Праверана 2009-11-20 г. Архіўная копія ад 2012-07-22 г. Крыніца Архіўная копія ад 2012-07-22 г. (анг.)
  6. ^ Douglas H. Smith, David F. Meaney (October 2002) Roller Coasters, G Forces, and Brain Trauma: On the Wrong Track?. Journal of Neurotrauma. (анг.)