Чарнобыльскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарнобыльскі раён
Чорнобильський район
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус колішні раён
Уваходзіць у Кіеўская вобласьць УССР
Адміністрацыйны цэнтар Чарнобыль
Дата ўтварэньня 1923 год
Дата скасаваньня 16 лістапада 1988
Насельніцтва 42 700 (1985)[1]
Плошча
  • 2000 км²
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чарнобыльскі раён (па-ўкраінску: Чорнобильський район) — адміністрацыйная адзінка Кіеўскай вобласьці, што існавала ў 19231988 гг з цэнтрам у горадзе Чарнобыль.

Чарнобыльскі раён Кіеўскай губэрні (з 1932 году — Кіеўскай вобласьці) быў утвораны падчас адміністрацыйнай рэформы 1923 году. Паміж 1919 і 1923 існаваў Чарнобыльскі павет, што быў выдзелены з Радомышльскага павету.

У 1986 годзе пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Чарнобыльскі раён быў ліквідаваны, а населеныя пункты, якія не падпалі пад адсяленьне, перадаліся да Іванкаўскага раёну. Большая частка тэрыторыі колішняга Чарнобыльскага раёну належыць да зоны адчужэньня.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксандар Шпак (1948—2022) — беларускі эканаміст-распрацоўнік рынкавай зямельнай рэформы
  1. ^ Без уліку горада Прыпяць, які з 1979 года знаходзіўся ў абласным падпарадкаваньні і не ўваходзіў у склад раёна.