Чаплыгінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чаплыгінскі раён
Чаплыгинский район

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Чаплыгін
Найбольшы горад Чаплыгін
Дата ўтварэньня 6 студзеня 1954
Кіраўнік Мікалай Клімаў
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2015) 30 910
Шчыльнасьць 20,34 чал./км²
Плошча 1520 км²
Месцазнаходжаньне Чаплыгінскага раёну
Чаплыгінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код аўтам. нумароў 48
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чаплыгінскі раён (па-расейску: Чаплыгинский район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Ліпецкай вобласьці Расеі. Раённая ўправа — места Чаплыгін.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну 1490 км². Раён мяжуе з Разанскай і Тамбоўскай абласьцямі, а таксама зь Леў-талстоўскай і Даброўскі раёнамі Ліпецкай вобласьці. Асноўныя рэкі — Станавая раса, Ранава.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ранэнбурскі раён утвораны 30 ліпеня 1928 году ў складзе Цэнтральна-Чернозёмнай вобласьці (да 1930 уваходзіў у Казлоўскую акругу). Пасьля падзелу вобласьці 31 сьнежня 1934 году ўвайшоў у склад Варонескай. 20 кастрычніка 1933 году Прэзыдыюм УЦВК пастанавіў «Пералічыць Люблінскі і Зыкоўскі сельсаветы Леў-талстоўскага раёна ў Ранэнбургскі раён» 26 верасьня 1937 году — уключаны ў ізноў створаную Разанскую вобласьць. У 1948 году перайменаваны ў Чаплыгінскі раён. Пасьля стварэньня 6 студзеня 1954 году Ліпецкай вобласьці ўключаны ў яе склад. 4 ліпеня 1956 году ў склад Чаплыгінскага раёну ўключана частка скасаванага Калыбельскага раёну. 1 лютага 1963 таксама скасаваны Траекураўскі раён увайшоў у Чаплыгінскі.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 сьнежня 2006 году на тэрыторыі раёну створана адмысловая эканамічная зона рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская» у сувязі з чым у Чаплыгінскім раёне чакаўся прамысловы бум. Вялікія надзеі раёну былі зьвязаны з унікальным горна-абагачальным камбінатам, які быў пабудаваны каля вёскі Ўрусава. Аднак, на момант пачатку 2015г., практычна не функцыянуе (каля трох гадоў). Сумесна з аўстрыйскай фірмай "HAWLE" быў пабудаваны невялікі цэх па вытворчасьці запорных канструкцый. Іншая новабудоўля — маленькі кітайскі заводзік па вытворчасьці поліэтыленавых шлангаў для кропельнага паліву.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзяць шашы, а таксама магістраль, якая выходзіць на магістраль Масква — Валгаград. У Чаплыгіне знаходзіцца буйны чыгуначны вузел — прыпынак Ранэнбурк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]