Царква Сьвятога Спаса (Зьдзецел)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква, аўтэнтычны выгляд
Спаская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Зьдзецел
Каардынаты 52°37′51.50″ пн. ш. 25°23′53.60″ у. д. / 52.6309722° пн. ш. 25.3982222° у. д. / 52.6309722; 25.3982222Каардынаты: 52°37′51.50″ пн. ш. 25°23′53.60″ у. д. / 52.6309722° пн. ш. 25.3982222° у. д. / 52.6309722; 25.3982222
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Зьдзецеле. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Слонімскай вуліцы[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую драўляную царкву ў Зьдзецеле збудавалі ў 1508 годзе з фундацыі князя Канстантына Астроскага. У XVIII ст. на яе месцы паставілі новую драўляную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2017 годзе побач з царквой збудавалі новы храм у імя сьвятых навамучанікаў і спаведнікаў Расейскай царквы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны, працяглым падоўжнай восьсю зруб з 5-граннай апсыдай і нізкімі з абодвух яе бакоў рызьніцамі. Мае 2-схільны бляшаны дах з вальмамі над апсыдай і косымі застрэшкамі над рызьніцамі. У цэнтры даху ўзвышаецца 8-гранны барабан з купалам у завяршэньні. Гарызантальна ашаляваныя сьцены рытмічна падзяляюцца аконнымі праёмамі зь фігурнымі пераплётамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Цокальнай і фрызавай часткамі сьцены вэртыкальна апярэзваюцца дэкаратыўнай шалёўкай[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]