Хуан Дыега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хуан Дыега
Дата нараджэньня 5 траўня 1474[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 траўня 1548(1548-05-30)[2][3][4] (74 гады)
Месца сьмерці
Занятак свецкая асоба, seer
Навуковая сфэра хрысьціянскі містыцызм[d][5]

Хуан Дыега Куаўтлятацын ці сьвяты Хуан Дыега (па-гішпанску: Juan Diego Cuauhtlatoatzin; 1474, Куаўтытлян, Мэксыка — 30 траўня 1548, Мэхіка) — сьвяты рыма-каталіцкага касьцёлу, ацтэк. Дзень памяці — 9 сьнежня.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хуан Дыега (да хросту меў імя Куаўтлятацын) паходзіў са старажытнага індзейскага племені Нахуа, што жыло ў горадзе Куаўтытлане — адным з найстаражытнейшых паселішчаў ацтэкаў (Мэксыка). Ён нарадзіўся каля 1474 году. У 1524 годзе Хуан Дыега і яго жонка Марыя Луіза прынялі хрост і такім чынам сталі аднымі з першых індэйцаў-хрысьціянаў. Пасьля сьмерці жонкі Хуан Дыега вёў самотніцкае жыцьцё і штодзённа хадзіў у місіянэрскі цэнтар у Мэхіка на сьвятую Імшу. Аднойчы ў дарозе яму зьявілася Найсьвяцейшая Панна Марыя, якая размаўляла з ім на яго роднай мове і пажадала, каб у Яе гонар быў пабудаваны санктуарый.

Падчас апошняй сустрэчы Хуана Дыега з Багародзіцай, якая адбылася 12 сьнежня 1531 году, тая папрасіла збудаваць храм на месцы паганскага капішча. Але біскуп не паверыў Хуану Дыега. Вярнуўшыся на месца сустрэчы Хуан Дыега, убачыў там куст руж. Сабраўшы ружы, ён загарнуў іх у свой плашч. Калі плашч быў разгорнуты перад біскупам, выявілася, што на ўнутраным боку выявіўся нерукатворны вобраз Панны Марыі.

На месцы цудоўнага аб’яўленьня, якое біскуп, атрымаўшы пераканаўчыя доказы, прызнаў сапраўдным, Хуан Дыега пабудаваў капліцу і правёў пры ёй рэшту свайго жыцьця, спаўняючы сьціплую паслугу сакрыстыяніна. Пабожны індэец памёр у 1548 г. ва ўзросьце 74 гадоў. Сьвяты Хуан Дыега зьяўляецца заснавальнікам славутага санктуарыя Маці Божай Гвадэлупскай і пасланцом Яе аб’яўленьня.

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 траўня 1990 году Хуан Дыега быў прылічаны да ліку блажэнных рымскім папам Янам Паўлам II. 31 ліпеня 2002 году быў прылічаны да ліку сьвятых.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 9 сьнежня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Juan Diego // SNAC (анг.) — 2010.
  2. ^ Saint Juan Diego // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Schäfer J. Juan Diego // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. ^ San. Juan Diego Cuauhtlatoatzin Juan Diego // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  5. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]