Ходасаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хо́дасаўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ходасы. Насельніцтва на 2010 год — 2878 чалавек[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Лапацінскі сельсавет у складзе Амсьціслаўскага раёну.

24 верасьня 1926 году сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі.

22 лютага 2012 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацьце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсавету[2].

23 сьнежня 2016 году ліквідаваная вёска Карпісонаўка[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]