Фіналы Кубка Лібэртадорэс 2018 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальныя матчы Кубка Лібэртадорэс 2018 году былі 59-мі паводле ліку фіналамі ў гісторыі Кубка Лібэртадорэс, галоўнага міжнароднага клюбнага футбольнага турніру Паўднёвай Амэрыкі, зладжанага КОНМЭБОЛ. Фіналы праходзілі ў двухбаковым фармаце дома і на выезьдзе паміж аргентынскімі клюбамі «Бока Хуніёрс» і «Рывэр Плэйт», што зрабіла гэтыя матчы першым аргентынскім Супэрклясыка, якое праводзілася ў рамках міжнародных спаборніцтваў. Першы матч адбыўся 11 лістапада 2018 году на «Бамбанэра», які ёсьць хатнім стадыёнам «Бока Хуніёрс», у той час як другі матч адбыўся 9 сьнежня па-за межамі Паўднёвай Амэрыкі на «Сант’яга Бэрнабэў» у Мадрыдзе. Перанос матчу ў адказ быў зьвязаны з нападам на аўтобус гасьцявой дружыны[1][2]. Гэта быў апошні фінал, які праходзіў у фармаце двух матчаў, бо пачынаючы з сэзону 2019 году фінал праводзіцца адным матчам на загадзя абранай нэўтральнай пляцоўцы[3][4].

«Рывэр Плэйт» атрымаў перамогу па суме абодвух матчаў зь лікам 5:3, што сталася іхнім чацьвертым тытулам у гісторыі турніру. Як пераможцы, яны кваліфікаваліся ў якасьці прадстаўніка КОНМЭБОЛ на клюбны чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году, які праходзіў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, саступіўшы ў паўфінале. Акрамя таго, бела-чырвоныя таксама атрымалі права згуляць у Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі 2019 году[5] і таксама аўтаматычна кваліфікаваліся ў групавы этап наступнага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс.

Матчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы матч быў перанесены менш чым за дзьве гадзіны да пачатку праз тое, што «Бамбанэра» праз моцны дождж быў заваднёны[6]. У выніку матч адбыўся на наступны дзень, 11 лістапада, а стартавы сьвісток прагучаў а 16-й гадзіне паводле мясцовага часу[7][8]. Гульня праходзіла без галоў да 34-й хвіліны, калі Рамон Абіля вывеў «Боку» наперад, але ўжо праз 90 сэкундаў Люкас Прата ўраўнаваў лік[9]. Тым ня менш, першая палова гульні скончылася на карысьць гаспадароў, бо Дарыё Бэнэдэта аднавіў перавагу «Бокі» на апошніх хвілінах перад перапынкам. У другім тайме «Рывэр Плэйт» зноўку зрабіў лік нічыйным пасьля таго як на 61-й хвіліне Карляс Іскіердас забіў гол у сваю браму[10].

11 лістапада 2018
16:00 (UTC-3)
Бока Хуніёрс 2:2 Рывэр Плэйт Бамбанэра, Буэнас-Айрэс
Гледачоў: 49 000
Судзьдзя: Рабэрта Табар (Чылі)
Абіля Забіў на 34-й хвіліне 34',
Бэнэдэта Забіў на хвіліне 45+1'
Справаздача Прата Забіў на 35-й хвіліне 35',
Іскіердас Забіў на 61-й хвіліне 61' (а/г)
12 Агустын Росі
29 Леанарда Хара Папярэджаны на 37 хвіліне 37' Заменены 83'
21 Карляс Іскіердас Забіў на 61-й хвіліне 61' (а/г)
6 Лісандра Магальян
20 Люкас Аляса
15 Наітан Нандэс
16 Вільмар Барыяс
8 Паблё Пэрэс (капітан)
22 Сэбастыян Вільля Папярэджаны на 43 хвіліне 43' Заменены 73'
17 Рамон Абіля Забіў на 34-й хвіліне 34' Папярэджаны на 48 хвіліне 48'
7 Крыстыян Павон Заменены 27'
Запасныя:
28 Карляс Лямпрэ
2 Паолё Гольц
24 Хуліё Буфарыні Выйшаў на замену 83'
5 Фэрнанда Гага
18 Дарыё Бэнэдэта Выйшаў на замену 27' Забіў на хвіліне 45+1'
19 Маўра Саратэ
23 Карляс Тэвэс Выйшаў на замену 73' Папярэджаны на 90+5 хвіліне 90+5'
Галоўны трэнэр:
Гільерма Барас Скелёта
1 Франка Армані
2 Хонатан Майдана (капітан)
28 Люкас Куарта Заменены 58'
22 Хавіер Піноля
29 Гансалё Мантыель
20 Мільтан Каска Папярэджаны на 67 хвіліне 67'
15 Эсэк’ель Палясіяс
24 Энса Пэрэс Заменены 75'
10 Піці Мартынэс Заменены 77'
19 Рафаэль Сантас Барэ Папярэджаны на 75 хвіліне 75'
27 Люкас Прата Забіў на 35-й хвіліне 35'
Запасныя:
14 Хэрман Люкс
5 Бруна Сукуліні Выйшаў на замену 75'
8 Хуан Кінтэра Выйшаў на замену 77'
18 Камілё Маяда
26 Ігнасьё Фэрнандэс Выйшаў на замену 58'
7 Радрыга Мора
9 Хуліян Альварэс
Галоўны трэнэр:
Матыяс Біскай

Другі матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад другім матчам фіналу 24 лістапада аўтобус дружыны «Бока Хуніёрс» быў атакаваны па дарозе на стадыён «Рывэр Плэйту». Некалькі вокнаў у аўтобусе былі разьбітыя камянямі, кінутымі з натоўпу, таксама ў аўтобус быў запушчаны перцавы газ. Пасьля таго ля аўтобусу пачаліся хваляваньні, у выніку дзеля супакойваньня натоўпу паліцыя пачала затрыманьні. Некаторыя гульцы ў аўтобусе атрымалі траўмы як ў выніку разьбітага шкла, гэтак і праз распыленьне перцавага газу. У выніку матч некалькі разоў пераносіўся ў рамках таго ж дня, але ў выніку быў перанесены на наступны дзень. Былы нападнік «Бока Хуніёрс» і «Рывэр Плэйт» Габрыель Батыстута назваў напад ганебным[11]. 25 лістапада, перад пачаткам перанесенага матчу, «Бока Хуніёрс» папрасіла перанесьці матч, бо ён ня мог праходзіць у роўных умовах[12]. КОНМЭБОЛ яшчэ раз адклаў матч, паколькі роўныя ўмовы не гарантаваліся[13]. 27 лістапада арганізацыя зацьвердзіла, што другі матч будзе праведзены па-за межамі Аргентыны дзеля забесьпячэньня бясьпекі, а матч быў перанесены на 8 ці 9 сьнежня[14].

Матч прайшоў на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў» перад 72 тысячамі гледачоў. Галявыя моманты напачатку ўзьнікалі на карысьць «Бокі», і, нарэшце, Дарыё Бэнэдэта, які таксама адзначыўся голам у першым матчы, улучыў мяч на 44-й хвіліне[15]. У другім тайме «Рывэр Плэйт» ураўнаваў лік пасьля таго, як на 68-й хвіліне забіў яшчэ адзін бамбардзір першага матчу Люкас Прата[15]. У выніку ў асноўны час пераможац ня быў выяўлены і матч перайшоў у дадатковы час, падчас якога склад «Бокі» скараціўся да 10 чалавек пасьля таго, як Вільмар Барыяс быў выдалены з поля. «Рывэр Плэйт» скарыстаўся перавагай у колькасьці, і Хуан Кінтэра вывеў бела-чырвоных наперад на 109-й хвіліне. Траўма Фэрнанда Гага на 116-й хвіліне пакінула «Боку» ўсяго ўдзевяцёх, бо ўсе замены на той момант былі скарыстаныя. На апошніх хвілінах «Рывэр Плэйт» павялічыў сваю перавагу яшчэ на адзін мяч[15][16].

9 сьнежня 2018
20:30 (UTC+1)
Рывэр Плэйт 3:1 (д. ч.) Бока Хуніёрс Сант’яга Бэрнабэў, Мадрыд
Гледачоў: 62 282
Судзьдзя: Андрэс Куньня (Уругвай)
Прата Забіў на 68-й хвіліне 68',
Кінтэра Забіў на 109-й хвіліне 109',
Мартынэс Забіў на хвіліне 120+2'
Справаздача Бэнэдэта Забіў на 44-й хвіліне 44'
1 Франка Армані
29 Гансалё Мантыель Заменены 74'
2 Хонатан Майдана Папярэджаны на 83 хвіліне 83'
22 Хавіер Піноля
20 Мільтан Каска Папярэджаны на 120+1 хвіліне 120+1'
24 Энса Пэрэс
23 Леанарда Понсьё (капітан) Папярэджаны на 27 хвіліне 27' Заменены 58'
26 Ігнасьё Фэрнандэс Папярэджаны на 81 хвіліне 81' Заменены 111'
15 Эсэк’ель Палясіяс Заменены 97'
10 Піці Мартынэс Забіў на хвіліне 120+2'
27 Люкас Прата Забіў на 68-й хвіліне 68'
Запасныя:
14 Хэрман Люкс
28 Люкас Куарта
5 Бруна Сукуліні Выйшаў на замену 111'
8 Хуан Кінтэра Выйшаў на замену 58' Забіў на 109-й хвіліне 109'
18 Камілё Маяда Выйшаў на замену 74'
7 Радрыга Мора
9 Хуліян Альварэс Выйшаў на замену 97'
Галоўны трэнэр:
Матыяс Біскай
1 Эстэбан Андрада
24 Хуліё Буфарыні Заменены 111'
21 Карляс Іскіердас
6 Лісандра Магальян
20 Люкас Аляса
15 Наітан Нандэс
16 Вільмар Барыяс Папярэджаны after 87'Выдалены на 92' 87', 92'
8 Паблё Пэрэс (капітан) Папярэджаны на 43 хвіліне 43' Заменены 89'
22 Сэбастыян Вільля Заменены 96'
18 Дарыё Бэнэдэта Забіў на 44-й хвіліне 44' Заменены 62'
7 Крыстыян Павон
Запасныя:
12 Агустын Росі
2 Паолё Гольц
29 Леанарда Хара Заменены 96'
5 Фэрнанда Гага Заменены 89'
17 Рамон Абіля Заменены 62'
19 Маўра Саратэ
23 Карляс Тэвэс Выйшаў на замену 111' Папярэджаны на 120+1 хвіліне 120+1'
Галоўны трэнэр:
Гільерма Барас Скелёта

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]