Фэдэрыка Баскірота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Баскірота
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасьня 1996(1996-09-20)[1] (27 гадоў)
Рост 184 см
Вага 95 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Леччэ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2014
2015—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2021
2021—2022
2022—
Леньяга Салюс
Сэрэньнё (арэнда)
Фарлі (арэнда)
Кунэо (арэнда)
Вігар Карпанэта (арэнда)
Вітэрбэзэ
Асколі
Леччэ
0 (0)
36 (1)
10 (0)
23 (1)
32 (2)
58 (4)
31 (4)
64 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.

Фэдэры́ка Баскіро́та (па-італьянску: Federico Baschirotto; нар. 20 верасьня 1996 году) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Леччэ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2016 годзе ў складзе клюбу «Фарлі» ў Сэрыі С. Супернікамі ў той дзень былі футбалісты «Вэнэцыі». Доўгі час належыў клюбу «Крэманэзэ», але ўвесь час знаходзіўся ў арэндах у розных італьянскіх клюбаў ніжэйшых дывізіёнаў. У 2019 годзе стаў футбалістам «Вітэрбэзэ». Кар’ера пайшла ўгору калі ў ліпені 2021 году Баскірота далучыўся да шэрагаў «Асколі», якая на той час гуляла ў Сэрыі Б. Абаронца адразу стаў гульцом асноўнага складу, а клюб заняў 6 радок, атрымаўшы права выступу ў плэй-оф за выхад у Сэрыю А. «Асколі» трывала паразу ад «Бэнэвэнта» і страціла шанец на падвышэньне. Тым ня менш, Баскірота запрыкмецілі і запрасілі ў «Леччэ». Кантракт быў складзены 12 ліпеня 2022 году[2]. 13 жніўня 2022 году дэбютаваў у Сэрыі А ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале», калі «Леччэ» атрымаў паразу зь лікам 1:2. Першы гол у найвышэйшым дывізіёне здабыў 9 лістапада, распачаўшы лік галоў уласнага клюбу ў матчы супраць «Аталянты» (2:1)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]