Усяжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Усяжа
Агульныя зьвесткі
Выток вдсх. Астрашыцкі Гарадок
Вусьце Гайна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 45 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,2 м³/с
Плошча басэйну 625 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Уся́жа — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Гайны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскім і Смалявіцкім раёнах. Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 473 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з вадасховішча Астрашыцкага Гарадку ў Менскім раёне (да 1978 году вытокам лічылася рака Вясьнянка), вусьце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Юр’ева Смалявіцкага раёну. Цячэ ў вярхоўі паўднёва-ўсходнімі схіламі Менскага ўзвышша, у нізоўі Верхнебярэзінскай нізінай.

Даліна ў верхняй і сярэдняй плыні трапэцападобная (шырыня 0,5—2 км), у ніжняй невыразная. Абалона ў верхняй і сярэдняй плыні высокая, лугавая, месцамі пад ворывам (шырыня 0,2—1 км), у ніжняй амаль поўнасьцю асушаная, тарфяністая (шырыня ад 1,5 км да 5 км). Рэчышча ад вёскі Прылепаў Смалявіцкага раёну на працягу 6,1 км уніз плыньню каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае; шырыня яго 4—7 м, у нізоўі (шырыня 10—25 м) мэандруе. Берагі стромкія (вышыня 1,5—2 м), месцамі абрывістыя (вышыня 3—5 м). У сярэдняй і ніжняй плыні рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 378.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]