Уладзіслаў Чаржынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Чаржынскі
лац. Uładzislaŭ Čaržynski
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Уладзіслаў Дзяржынскі; Улідзе;
Нарадзіўся 15 траўня 1897 (126 гадоў)
вёска Старакаменная, Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня
Памёр 2 красавіка 1974
Казань, Расея
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнавец
Гады творчасьці 1922—1930
Мовы беларуская мова, расейская мова

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (нар. 15 траўня 187, вёска Старакаменная, Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча 2 красавіка 1974, Казань) Псэўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. 1927, Менск. Зьлева направа сядзяць: Уладзіслаў Чаржынскі, Алесь Гурло, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Якуб Колас, Іван Замоцін, Сьцяпан Некрашэвіч. Стаяць: Мікола Байкоў, Язэп Пушча, Васіль Мачульскі.

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў вёсцы Старакаменная Сакольскага павету Гародненскай губэрні, у сям'і селяніна. У бацькі было 5 дзесяцін зямлі, якую ён апрацоўваў сам асабіста пры дапамозе сваёй сямʼі, а матэрыяльную дапамогу атрымліваў ад старэйшага сына, які знаходзіўся на заробках у Амэрыцы. Пачатковае адукацыю Ўладзіслаў атрымаў у пачатковым народным вучылішчы, па заканчэньні каторага паступіў у Гарадзенскую казённую гімназію, уваходзіў у гродзенскі гурток беларускай моладзі. Але вясной 1914 года сябры гуртка хуценька разьехаліся па хатах, каб болей у Горадню не вяртацца. Калі ў 1915 годзе радзіма была акупаваная нямецкімі войскамі сям’я Чаржынскіх апынулася ў мястэчку Крычаў Магілёўскай губэрні. Там на пэўны час яна спыніліся. З Крычава Уладзіслаў дабіраецца да Петраграду, дзе быў залічаны студэнтам у рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю 15 траўня 1915 году. Працаваў Беларускім таварыстве па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны, якое стварылася ў студзені 1916 году ў Петраградзе.  У 1917 годзе пераехаў у Менск. Скончыў у 1918 годзе 7 клясаў мужчынскай гімназіі Фальковіча й Зубакіна ў Менску. У 1918—1919 гадах працаваў настаўнікам у вячэрняй школе для дарослых, якая была арганізавана ім жа ў вёсках Пасадзец й Крайск Вілейскага павету. Адначасна з гэтым даваў прыватныя лекцыі ў розныя клясы сярэдняе школы. У часе польскай акупацыі — у Беларускай вайсковай камісіі[1]. У 1921 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на этнолага-лінгвістычнае адзьдзяленьне, якое скончыў у 1925 годзе. У час вучобы ва ўнівэрсытэце працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве й выкладаў на рабфаку ўнівэрсытэту. З 1925 працаваў у якасьці навуковага супрацоўніка ў Інстытуце беларускай культуры, а затым у Беларускай Акадэміі навук, у той жа час выкладаў у Беларускім камуністычным унівэрсытэце. Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 году па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». У 1930 годзе быў адміністрацыйна высланы ў Казань, тэрмінам на пяць гадоў. У Казані з 1931 да 1935 гадоў працаваў мэтадыстам у Інстытуце павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў і ў пэдагагічным інстытуце. З 1933 года па сумяшчальнасьці працаваў выкладчыкам у Казанскай дзяржаўнай мэдыцынскім інстытуце (да 1936 г.), а затым да 1940 года штатным выкладчыкам. З 1940 года штатную пасаду выкладчыка ў Казанскім дзяржаўным стаматалягічным інстытуце, а ў Казанскім дзяржаўным мэдыцынскім інстытуце па сумяшчальніцтве. Пасля арышту й высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. 2 красавіка 1974 гады яго не стала. Пахаваны ён на Арскіх могілках у Казані[2] . Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 году [3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1922 пачаў выступаць з крытычнымі й літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Дасьледаваў творчасьць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота, Яўхіма Карскага й іншых беларускіх літаратараў. Яго творчасьць вылучалася адсутнасьцю характэрных для таго часу вульгарных догмаў, жывасьцю дасьледчыцкай думкі.

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1922
1923
1924
1925
1926

1927
1928
1929
Пераклады

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]