Уладзімер Здановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Здановіч.
Уладзімер Здановіч
Кіраўнік пастаяннай камісіі ПП НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы і навучна-тэхнічным прагрэсе
16 лістапада 2004 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 сакавіка 1959 (65 гадоў)
в. Застаўе, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:

Уладзімер Мацьвеевіч Здановіч (нарадзіўся 15 сакавіка 1959 году ў вёсцы Застаўе) — кіраўнік пастаяннай камісіі ПП НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы і навучна-тэхнічным прагрэсе. Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, радыёфізык; Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, мэнэджар сацыяльнай сфэры. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Магістар пэдагогікі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, інжынэрам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, выхавальнікам Бязьдзескай сярэдняй школы, намесьнікам дырэктара Крэмноўскай васьмігадовай школы, настаўнікам Ліпніскай васьмігадовай школы, Дарагічынскай сярэдняй школы, дырэктарам гімназіі ў горадзе Дарагічыне Берасьцейскай вобласьці.

Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. 16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічныму прагрэсе.

Жанаты, мае сына і дзьвюх дачок.

Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]