Тацяна Рамза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Рамза
Дата нараджэньня 1966[1]
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак прафэсарка ўнівэрсытэту, мовазнаўца
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (2016)

Тацяна Рамза — беларуская мовазнаўца. Доктарка філялягічных навук (2016), прафэсарка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (спэцыяльнасьць «Расейская мова і літаратура»)[2].

Выкладае на Філялягічным факультэце БДУ, з 1999 году — беларускую мову замежнікам. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю, у 2016 годзе — доктарскую дысэртацыю.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучае сынтаксіс сучаснай беларускай мовы, вуснае гутарковае маўленьне, выкладаньне беларускай мовы як замежнай. Тэма кандыдацкай дысэртацыі — «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове», тэма доктарскай дысэртацыі — «Беларускае гутарковае маўленьне: фанэтычны і лексыка-граматычны аспэкты». Аўтарка і ўкладальніца падручнікаў беларускай мовы для замежнікаў, у тым ліку для японцаў[3][4].

Аўтарка больш як 100 навуковых публікацыяў[5].

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рамза Т. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапаможнік / пад агул. рэд. А. Я. Міхневіча. — Менск, 2003. — 202 с.
  • Hurtig C., Ramza T. Belarussische Grammatik in Tabellen und Übungen — Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях // Slavistische Beiträge. — Bd. 420 / Hrsg. von P. Rehder. — München, 2003. — 267 S.
  • Рамза Т. Міхневіч, А. Словазлучэнне // Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. Ч. 2: Сінтаксіс. — Менск, 2009. С. 7—37.
  • Рамза Т., Тэш С. Беларуская мова за 20 заняткаў: Практыкаванні. Тэксты. Размовы: інтэнсіў-курс (пробная версія). — Universität Oldenburg, 2009. — 124 с.
  • Рамза Т. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў. — Менск, 2010. — 310 с.
  • Ramza T. Konjugationstypen im Belarussischen und Mischungsrede // Zeitschrift fuer Slawistik 55. Nr. 3, 2010. S. 340—363.
  • Рамза Т. Беларускае гутарковае маўленне: сучасны стан. — Менск, 2011. — 221 с.
  • Рамза Т. Тарашкевіца і наркамаўка: ці ёсць граматычнае процістаянне // Rozprawy Komisji Językowej ŁTN. Tom 66, 2018. S. 409—432.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]