Таттэлекам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 55°48′0″ пн. ш. 49°10′46″ у. д. / 55.8° пн. ш. 49.17944° у. д. / 55.8; 49.17944

«Таттэлекам»
рас. «Таттелеком»
Выява лягатыпу
Тып публічнае акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы МБ: TTLK
Заснаваная 1 красавіка 1998 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства сувязі Татарстану
Уласьнікі «Сувязьінвэстнафтахім» (87%), банк «Ак Барс» (4%)
Краіна Расея
Разьмяшчэньне Татарстан
Адрас Казань, Савецкі раён, вул. Яршова, д. 57[1]
Ключавыя фігуры Айрат Нурутдзінаў (генэральны дырэктар)[2], Валеры Сарокін (старшыня)
Галіна сувязь
Паслугі лічбавае тэлебачаньне, Сеціва, сотавая сувязь, дротавая тэлефанія
Абарачэньне 10,33 млрд рас.руб. (2022 год; 146,867 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 2,811 млрд рас.руб. (2022 год; 39,965 млн $)
Чысты прыбытак 2,636 млрд рас.руб. (2022 год; 37,485 $)[3]
Лік супрацоўнікаў 3870 (2023 год)[4]
Матчына кампанія «Сувязьінвэстнафтахім»
Даччыныя кампаніі «Твае мабільныя тэхналёгіі»
Аўдытар «Фінансавыя і бухгальтарскія кансультанты Паволжа»

«Таттэлекам»прадпрыемства сувязі Расеі, заснаванае ў красавіку 1998 году ў Казані.

На 2023 год меў 2 млн абанэнтаў у Татарстане, у тым ліку звыш 650 000 абанэнтаў тэлефаніі і звыш 500 000 абанэнтаў хуткаснага доступу да Сеціва. Наймаў каля 4000 супрацоўнікаў. Аказваў паслугі сотавай сувязі праз даччынае прадпрыемства «Твае мабільныя тэхналёгіі». Таксама пастаўляў паслугі лічбавага тэлебачаньня[5]. Улучаў Казанскую ўправу электрасувязі і 4 занальныя вузлы электрасувязі (ЗУЭС): Альмецьеўскі, Набярэжначаўнінскі, Чыстапальскі і Буінскі[6].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 красавіка 1998 году Міністэрства сувязі Татарстану ўтварала Ўправу электрасувязі «Таттэлекам» на аснове Казанскай міжгародняй тэлефонна-тэлеграфнай станцыі (МТТС). У 2000 годзе прадпрыемства налічвала 11 занальных вузлоў электрасувязі, Набярэжна-Чаўнінскую МТТС і вытворчасьць Казанскай МТТС. 8 ліпеня 2003 году Міністэрства зямельных і маёмасных дачыненьняў Татарстану ухваліла Пастанову № 87 аб пераўтварэньні ўнітарнага прадпрыемства «Таттэлекам» у адкрытае акцыйнае таварыства. У 2006 годзе ўрад Татарстану далучыў «Казанскую гарадзкую тэлефонную сетку» (ГТС) да «Таттэлекама». 9 красавіка 2007 году Казанскія ГТС і МТТС злучылі ў Казанскую ўправу электрасувязі. 30 ліпеня 2008 году «Таттэлекам» падлучыў 2245 школ Татарстану да шыракапалоснага доступу да Сеціва. 20 жніўня падлучылі 800-тысячнага абанэнта тэлефоннай сеткі. У сьнежні скончылі лічбавізаваньне сельскіх тэлефонных сетак Татарстану[7].

У студзені 2015 году запусьцілі 1000-ную базавую станцыю сотавай сувязі 4-га пакаленьня. У жніўні ААТ «Таттэлекам» пераўтаварылі ў публічнае акцыйнае таварыства, а АТ «Смартс-Казань» — у ТАА «Твае мабільныя тэхналёгіі» («ТМТ»). У верасьні адчынілі сядзібу продажаў і абслугоўваньня ў Іннаполісе (Верхняўслонскі раён). У студзені 2016 году хуткасны доступ да Сеціва запусьцілі ў трамваях Набярэжных Чаўноў. У сакавіку адчынілі новыя сядзібы мабільнай сувязі «Лётай» у Казані, Набярэжных Чаўнах, Ніжнякамску, Мензілінску, Альмецьеўску, у сяле Пестрацы, Высокая гара і пасёлку Стоўбішча. У траўні 2017 году запусьцілі сеціўнае радыё «Азан» («Апавяшчэньне» з татарскай). У сьнежні ліку абанэнтаў мабільнай сувязі «Лётай» дасягнуў 500 000. За 2017 у Казані разгарнулі маламагутную шырокую сетку бяздротавай сувязі для Сеціва рэчаў[7].

На канец 2022 году «Таттэлекам» меў 1158 аўтаматычных тэлефонных станцыяў на 725 258 нумароў, зь якіх задзейнічала 48 %. Таксама налічвалася 1799 станцыяў сотавай сувязі, зь іх 96 % (1739) 4-га пакаленьня[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
  2. ^ Кіраўніцтва (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
  3. ^ Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць згодна МСФС і аўдытарскія высновы за 2022 год (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 26 красавіка 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
  4. ^ а б Справаздача за 2022 год (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 17 лютага 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
  5. ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
  6. ^ Падразьдзяленьні (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
  7. ^ а б Гісторыя (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]