Тадэвуш Кручкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тадэвуш Кручкоўскі, былы кіраўнік Саюзу палякаў на Беларусі

Тадэвуш Кручкоўскі (па-польску: Tadeusz Kruczkowski; нарадзіўся 5 студзеня 1961 году ў Яскольдах каля Вялікай Бераставіцы) — польскі гісторык і грамадзкі дзяяч на Беларусі, старшыня Саюзу палякаў на Беларусі ў 2000—2005 гадах, выкладчык Гарадзенскага ўнівэрсытэту.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў пэдагагічным тэхнікуме ў Ваўкавыску (1976—1980), навучаўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1983—1988). Пасьля яго заканчэньня некалькі месяцаў выкладаў гісторыю ва ўнівэрсытэце, пасьля чаго паступіў у асьпірантуру Інстытуту славяназнаўства і балканістыкі Расейскай акадэміі навук. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Польскае пытаньне ў расейскай гістарыяграфіі II паловы XIX стагодзьдзя». Вярнуўшыся на Беларусь працаваў на катэдры ўсеагульнай гісторыі Гарадзенскага ўнівэрсытэту.

Бібляіграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kruczkowski Tadeusz, «Polacy na Białorusi na tle historii i współczesności», Słonim, 2003

Вонкавыя спасылікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]