Сімонтаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сімонтаўка
лац. Simontaŭka
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Мглінскі
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 243215
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′30″ пн. ш. 32°46′15″ у. д. / 53.04167° пн. ш. 32.77083° у. д. / 53.04167; 32.77083Каардынаты: 53°2′30″ пн. ш. 32°46′15″ у. д. / 53.04167° пн. ш. 32.77083° у. д. / 53.04167; 32.77083
Сімонтаўка на мапе Расеі
Сімонтаўка
Сімонтаўка
Сімонтаўка

Сімонтаўка — сяло ў Расеі, у міжрэччы Іпуці і Ўнечы. Цэнтар сельскага паселішча Мглінскага раёну Бранскай вобласьці.

Сімонтаўка — сяло гістарычнай Старадубшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эйсімонт

Эйсэнмунд або Эйсмунд (Eisenmund, Eismund[1]) — імя германскага паходжаньня[2][1]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].

Адпаведнасьць імя Эйсмант германскаму імю Eismund сьцьвердзіў польскі спэцыяліст у галіне анамастыкі Казімер Рымут[1]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Эйсмант (Ejsmont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[6].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: в Есимонтовку (1708 год)[7]; с. Есимонтовку (1729 год)[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1904 год — 1208 чалавек[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Rymut K. Nazwiska Polaków: słownik historyczno-etymologiczny. T. 1. — Kraków, 1999. S. 178.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 170.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 161.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
  7. ^ Рукописи Церковно-археологического музея Императорской Киевской духовной академии. — Саратов, 1916. С. 211.
  8. ^ Описание старой Малоросиии. Т. 1. — Киев, 1888. С. 346.
  9. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 152.