Сяргей Календа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Календа
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сяргей Аляксандравіч Календа
Псэўданімы Аляксандар І. Бацкель
Нарадзіўся 15 сакавіка 1985 (39 гадоў)
Капыль, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Рэдактар
Гады творчасьці З 2009-га
Жанр Апавяданьне, вэрлібры, п’еса, раман, эсэ
Мова Беларуская
Значныя творы Раман «Мімікрыя» (2013)
Творы на сайце Kamunikat.org
siarhiej-kalenda.kyky.org

Сяргей Календа (1985, Капыль) — пісьменьнік, культуроляг, рэдактар, капірайтар, аўтар чатырох кніг прозы, кнігі казак, а таксама раману, які быў выдадзены пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель. З маленства жыве ў Менску. Скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ па спэцыяльнасьці культуроляг-гэбраіст. Скончыў Аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопісу сучаснае беларускае прозы і мастацтва «Макулатура», які распрацоўвае сумесна з мастаком Васілісай Паляніна-Календа. Часопіс “Макулатура” сваёй мэтаю ставіць разьвіцьцё сучаснай беларускай культуры, выхад па-за моўныя межы й цэнзуру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]